2006 годзе з парафіяў БГКЦ былі ўтвораныя два протапрасьвітараты (дэканаты): Цэнтральна-Заходні імя…

2006 годзе з парафіяў БГКЦ былі ўтвораныя два протапрасьвітараты (дэканаты): Цэнтральна-Заходні імя сьвятамучаніка Мікалая Чарнецкага і Ўсходні імя сьв. Язафата. У 2013 годзе іх стала ўжо тры: Цэнтральна-Заходні дэканат быў падзелены, у выніку чаго былі ўтвораныя Цэнтральны дэканат імя а. Антона Неманцэвіча і Заходні – імя сьвятамучаніка Мікалая Чарнецкага.

Як паведамляе Vatican News, у створанай Сьвятым Пасадам 30 сакавіка 2023 году Апостальскай адміністратуры для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі на сёньняшні дзень налічваецца каля 5 тысячаў вернікаў, дзейнічае 16 парафіяў, душпастырства вядуць 16 сьвятароў і 3 дыяканы, ёсьць 4 семінарысты. (Гл. паведамленьне прэс-службы Сьвятога Пасаду: https://press.vatican.va/content/salastampa/it/bollettino/pubblico/2023/03/30/0239/00516.html#er)

Апостальскі адміністратар БГКЦ Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек) – доктар багаслоўя, доктар Усходніх царкоўных навук, дасьледчык духоўнасьці і літургіі Ўсходніх Цэркваў, а таксама аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў па літургіцы, пнеўматалогіі, еўхарысталогіі, марыялогіі, кірыла-мятодаўскай традыцыі і экуменічных стасунках Цэркваў на славянскім Усходзе. Валодае і свабодна размаўляе на многіх мовах.

Айцец Сяргей Гаек (сьвецкае імя – Ян) нарадзіўся 08.02.1949 г. у Лышкавіцах Лодзкага ваяводзтва (Польшча). У жніўні 1967 г. уступіў у манастыр айцоў-марыянаў, дзе змог рэалізаваць сваё жаданьне служыць для Ўсходніх Цэркваў. У 1967-1974 гг. навучаўся на багаслоўскім факультэце Каталіцкага ўніверсітэту ў Любліне (КУЛ). Вечныя манаскія зарокі склаў 15 жніўня 1973 г., а 23 чэрвеня 1974 г. атрымаў сьвятарскія сьвячаньні. У 1978-1983 гг. студыяваў у Папскім Усходнім інстытуце, а ў лістападзе 1983 г. абараніў там доктарскую працу па ўсходняй эклезіялогіі. У 1983-1999 гг. вёў навукова-дыдактычную дзейнасьць і быў выкладчыкам багаслоўя Ўсходніх Цэркваў у Экуменічным інстытуце Каталіцкага ўніверсітэту ў Любліне.

З восені 1993 г. айцец Сяргей Гаек – візітатар-дэлегат Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў у справе грэка-католікаў у Беларусі, а ў студзені 1994 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі. У 1996 г. а. Сяргей Гаек быў узьведзены ў сан архімандрыта. З 1997 г. стаў кансультарам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. У лютым 2003 г. падчас візіту каталіцкіх ярархаў Беларусі ad limina Apostolorum Папа Ян Павел II падарыў Архімандрыту Сяргею (Гаеку) біскупскі крыж, а ў 2004 г. Першаярарх УГКЦ кардынал Любамір (Гузар) дараваў яму грамату на права нашэньня панагіі і даў літургічны прывілей на бласлаўленьне вернікаў дыкірыем і трыкірыем.