Прэцэдэнт у ІталііНа гэтым тыдні беларуска без статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка…

Прэцэдэнт у Італіі

На гэтым тыдні беларуска без статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка. Гэта першы, вядомы, такі выпадак у Італіі!

Адбылося гэта, у тым ліку, дзякуючы Народнай амбасадзе Беларусі ў Італіі, якая раней падрыхтавала інструкцыі і дакументы як абгрунтаваць свой запыт на атрыманне пашпарту замежніка без статусу міжнароднай аховы.

«У выніку мы маем першы прэцэдэнт атрымання гэтага дакумента! Выдатная навіна! Спадзяемся, гэта стане практыкай, а не выключэннем» — паведляе тэлеграм-канал Народнай амбасады Беларусі ў Італіі.

Інфармацыю, як атрымаць пашпарт замежніка ў іншых краінах, вы можаце знайсці на сайце pashpart.org

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас