Міжнародны цэнтр грамадзянскіх ініцыятыў “Наш Дом” запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да акцыі ў падтрымку права на адмову ад ваеннай службы і за мір
9 верасня ініцыятыва “Solidarität für Pazifist*innen aus Osteuropa” правядзе акцыю каля беларускага пасольства ў Берліне за мір і ў падтрымку адказнікоў ад вайсковай службы з Беларусі, расіі і Украіны.
Ініцыятыва, пры падтрымцы арганізацый DFG-VK і Connection e.V., заклікае даць прытулак усім адказнікам ад службы, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі ў сваіх краінах.
Арганізатары падкрэсліваюць важнасць абароны правоў людзей, якія адмаўляюцца ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях па маральных або палітычных меркаваннях.
Меркаванне рэдакцыі:
Мы згодны, што права на адмову ад ваеннай службы павінна быць фундаментальным правам чалавека ў 21 стагоддзі, і праца такіх ініцыятыў важная для падтрымкі тых, хто сутыкаецца з пераследам.
Але варта адзначыць, што гэтыя ж арганізацыі, якія праводзяць акцыі падтрымкі, выступаюць супраць паставак зброі Украіне, і гэта, на наш погляд, недапушчальна.
Украіна вымушана абараняцца ад поўнамаштабнага ўварвання з боку расіі, якая значна пераўзыходзіць яе па ваенных, фінансавых і чалавечых рэсурсах. Заклікі спыніць пастаўкі зброі фактычна ідуць на карысць агрэсару і ўскладняюць становішча ўкраінскага народа. Галоўная мэта агрэсара — поўны кантроль над Украінай або яе знішчэнне як незалежнай дзяржавы. Мы перакананыя, што пазбаўленне Украіны магчымасці абараняцца прывядзе да значна большых пакут і страт, а таксама да страты яе суверэнітэту і свабоды.
Падтрымка адказнікаў ад службы — важная справа, але яна не павінна ператварацца ў інструмент, які спрыяе працягу агрэсіі.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
В столице Германии будут пикетировать белорусское посольство с требованием обеспечить право беларуских мужчин не идти в армию.
Отказ от военной службы – это не преступление, а одно из базовых прав человека, которое должно быть защищено и уважаемо во всем…