Апостал дняБог, Які шмат разоў і ўсякімі спосабамі гаварыў зьвеку да бацькоў нашых праз прарокаў, у…

*

Апостал дня

Бог, Які шмат разоў і ўсякімі спосабамі гаварыў зьвеку да бацькоў нашых праз прарокаў, у апошнія дні гэтыя гаварыў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, праз Якога і вякі стварыў.

Гэты, будучы водбліскам славы Ягонай і вобразам істоты Ягонай і трымаючы ўсё словам сілы Сваёй, зьдзейсьніўшы Сабою ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышыні, будучы настолькі дасканалейшым за анёлаў, наколькі слаўнейшае перад імі ўспадкаваў Імя. Бо калі і каму з анёлаў сказаў Бог: “Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе”? І яшчэ: “Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам”?

Таксама, калі ўводзіць Першароднага ў сусьвет, кажа: “Няхай паклоняцца Яму ўсе анёлы Божыя”. Пра анёлаў сказана: “Ты творыш анёламі Сваімі духаў і слугамі Сваімі палымяны вагонь”. А пра Сына: “Трон Твой, Божа, у век веку; жазло валадараньня Твайго – жазло праўды. Ты палюбіў праўду і зьненавідзеў беззаконьне; таму памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці больш за саўдзельнікаў Тваіх”; І: “У пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы – тварэньне рук Тваіх; яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе састарацца, нібы рыза, і як вопратку згорнеш іх, і зьменяцца; але Ты той самы і гады Твае ня скончацца”. (Габр. 1, 1-12)