Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне, рабі, як я навучыў цябе, каб вызваліцца:…

*

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост

Сыне, рабі, як я навучыў цябе, каб вызваліцца: бо ты патрапіў у рукі паганых дзеля бліжняга твайго. Ідзі, бяжы, націскай на бліжняга, за якога ты паручыўся. Ня дай зачыніцца вачом тваім, ня дай спачынку павекам тваім. Як ланя, вырвіся з рукі, як птушка, з пасткі.

Ідзі, лянівец, да мурашкі, глянь, як яна стараецца: ты ж будзь мудрэйшы за яе. Ня знойдзеш над ёю начальніка, ні стоража, ні гаспадара; а летам яна зьбірае ежу, робіць запасы ў час жніва. Або ідзі да пчалы, пабач якая з яе работніца, як старанна працуе яна: вынікі працы яе ўладары і простыя людзі на здароўе спажываюць, усім яна любая і слаўная. Хоць і сіла ў яе невялікая, але славіцца яна мудрасьцю.

Як доўга, лянівец, будзеш ляжаць? Калі прасьнешся? Крыху пасьпіш, крыху пасядзіш, дрэмлючы, склаўшы рукі. Потым найдзе на цябе ўбоства, як нейкі валацуга, і бяда – як злы чалавек. Калі ж ня будзеш лянівым, як крыніца будзе жніво тваё, і бяда ўцячэ ад цябе, як злодзей.

Чалавек неразумны і нікчэмны ходзіць па дрэнным шляху: страляе вачыма, шоргае нагамі, пальцамі паказвае. У распусным сэрцы кнуе злое: у кожны час такі чалавек задумвае подступы для гораду. Дзеля гэтага загуба прыходзіць зьнянацку на яго, у адну хвіліну ён разьбіты, і няма для яго лякарства. Ён цешыцца з усяго, што ненавідзіць Бог і што выклікае ў Яго агіду: вока гордае, язык хлусьлівы, рукі, што кроў праведнага праліваюць; сэрца, што кнуе благія намеры, ногі што бягуць да праступства, сьведка фальшывы, што хлусіць і ўсчынае закалоты сярод братоў.

Сыне захоўвай законы бацькі твайго, і не адкінь навучаньняў маці тваёй. (6:3–20)