Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне, захоўвай мае рады, не пагарджай навукаю …

*

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост

Сыне, захоўвай мае рады, не пагарджай навукаю маці. У сэрцы напішы іх назаўсёды, павесь сабе іх на шыі. Калі ідзеш, хай яны вядуць цябе; хай сьцерагуць цябе, калі засьнеш; калі прачнешся, хай яны гавораць табе; бо Закон ёсьць сьветач, а навука – сьвятло; напамінаньні і дакоры – дарога жыцьця.

Яны захаваюць цябе ад злой жанчыны: хай сэрца тваё ня прагне прынадаў чужое, хоць язык яе гладкі; хай вейкі яе цябе ня зловяць. Бо для распусьніцы хапае кусок хлеба, а замужняя пасягае на жыцьцё. Ці можа хто схаваць пад пазуху агонь, каб не загарэлася вопратка? Хто можа ісьці па гарачых вугалях, не спаліўшы ног? Хто ідзе да чужой жонкі, хто дакранаецца да яе, ад кары не ўцячэ.

Не даюць патолі злоўленаму злодзею, які крадзе, бо галодны, каб напоўніць свой жывот: злоўлены, ён заплаціць у сем разоў і аддасьць усю маёмасьць дому свайго. Хто ж грашыць з жанчынай, у таго няма розуму: робячы гэта, ён губіць душу сваю. Ён толькі знойдзе сорам і пабоі, ганьба ягоная ніколі не замажацца. Бо зайздрасьць будзіць гнеў у мужа, і ён будзе бязьлітасны ў дзень помсты. Ня прыме ён ніякага выкупу і не здаволіцца ніякімі дарамі.

Захоўвай, сыне, словы мае, і скрый іх у сабе. Сыне, шануй Госпада, і будзеш моцны: апроч Яго, ня бойся нікога. (6:20–7:1)