Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

“Папа Францішак хоча суцешыць іракійскі народ”.Падрыхтоўка да візіту Папы Францішка ў Ірак, які адбу…

*

“Папа Францішак хоча суцешыць іракійскі народ”.
Падрыхтоўка да візіту Папы Францішка ў Ірак, які адбудзецца 5-8 сакавіка 2021, знаходзіцца ў заключнай фазе. Святы Айцец адправіцца ў краіну, параненую вайной і гвалтам, дзе сустрэнецца з хрысціянамі розных традыцый ды прадстаўнікамі рэлігій. =Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, кардынал Леанарда Сандры падкрэсліў, што візіт Папы Францішка – гэта пераход ад слоў братэрства, выказаных у дакуменце з Абу-Дабі і ў энцыкліцы Fratelli tutti, да ўчынкаў і жэстаў згоды. “Папа хоча суцешыць іракійскі народ, асабліва мясцовую Царкву, але ў яго яшчэ адна мэта – прадэманстраваць усяму свету, што братэрства хрысціян і мусульман магчыма” – сказаў прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. “Я думаю, што гэта канкрэтны крок ад слоў да дзеяння. Крок, які быў бы яшчэ больш рэалістычным, калі б Папа адправіўся ў Ліван, які Ян Павел II назваў “краінай паслання”, а Бэнэдыкт XVI – “краінай-майстэрняй”. Гэтыя тэрміны вынікаюць з таго, што Ліван з’яўляецца жывым доказам магчымасці мірнага суіснавання паміж хрысціянамі і мусульманамі. Вельмі важна, каб тэорыі пра пабудову братэрскага свету не толькі заставаліся на паперы, але і ўкараняліся ў канкрэтнае жыццё людзей і грамадства”, – сказаў кардынал Сандры. (паводле Vaticannews.va)