Апостал дня У пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы – тварэньне рук Тваіх; яны загінуць, а …

*

Апостал дня

У пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы – тварэньне рук Тваіх; яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе састарацца, нібы рыза, і як вопратку згорнеш іх, і зьменяцца; але Ты той самы і гады Твае ня скончацца.

Каму калі з анёлаў сказаў Бог: “Сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу Тваіх ворагаў падножжам нагам Тваім?” Ці ж ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэньне тым, якія маюць успадкаваць збаўленьне?

Таму мы павінны быць асабліва ўважлівыя да чутага, каб не адпасьці, бо, калі праз анёлаў абвешчанае слова было цьвёрдае, і ўсякі пярэступ і непаслухмянасьць мелі справядлівую адплату, дык як мы ўнікнем, занядбаўшы такое вялікае выратаваньне, якое, спачатку абвешчанае Госпадам, было ў нас умацавана тымі, якія чулі ад Яго. (Габр 1, 10 – 2, 3)