Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

  Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постНой быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім….

*

Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост

Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім. Ён дагадзіў Богу. Нарадзіў Ной трох сыноў – Сіма, Хама і Яфета. Зямля сапсавалася супраць Бога і была поўная няправеднасьці. І бачыў Бог зямлю, што яна сапсаваная, бо кожнае цела на зямлі робіць нягодныя справы. І сказаў Госпад Бог Ною: “Я вырашыў пакласьці канец існаваньню ўсіх людзей, бо яны напоўнілі зямлю няправеднасьцю; і таму Я вынішчу іх разам з зямлёю. Ты ж збудуй сабе каўчэг з дрэва, што не гніе, зрабі ў каўчэгу перагародкі, пакрый яго смалою звонку і знутры. Вось які маеш зрабіць каўчэг: трыста сажняў даўжыні, пяцьдзесят шырыні і трыццаць вышыні. Зрабі адтуліну ў каўчэзе ў сажань велічынёю зьверху, а ўваход да каўчэгу зрабі збоку; і зробіш унутры ніжні, другі і трэці паверхі. І вось Я навяду патоп, ваду на зямлю, каб загубіць усякую істоту пад небам, якая мае дух жыцьця. І ўсе, што на зямлі, згінуць. З табою ж я заключу Мой саюз, і ўвойдзеш у каўчэг ты і твае сыны, і жонкі сыноў тваіх з табою. І ўвядзі таксама ў каўчэг (ад усялякай жывёлы, і ад усіх паўзуноў і) усіх зьвяроў, і ад усякай жывой істоты, па пары, каб яны засталіся жывымі разам з табою: хай яны будуць мужчынскага і жаночага полу. З усіх птушак нябесных паводле роду іх, і ад усякай жывёлы па роду, і ад усіх паўзуноў, што поўзаюць па зямлі, па роду іх, хай увойдуць па два, каб ты іх карміў: мужчынскі пол і жаночы. Ты ж вазьмі сабе ўсякай ежы, каб было што есьці, і забяры з сабою, і будзе яна табе і ўсім ім страваю”. І Ной зрабіў усё так, як загадаў яму Госпад Бог. (6:9–22)