Breaking
22 Верас 2024, Няд

  Евангельле дняПрыйшоў Ісус зноў у Капернаум праз некалькі дзён, і чутна стала, што Ён у доме. І ад…

*

Евангельле дня

Прыйшоў Ісус зноў у Капернаум праз некалькі дзён, і чутна стала, што Ён у доме. І адразу сабраліся многія, так што не ўмяшчаліся ўжо і пры дзвярах, і Ён казаў ім слова.

І прыйшлі, несучы да Яго паралізаванага, якога трымалі на руках чацвёра; і, не маючы як наблізіцца да Яго з-за натоўпу, яны раскрылі дах над тым месцам, дзе Ён быў, і, пракапаўшы, апусцілі пасцель, на якой ляжаў паралізаваны. І, убачыўшы веру іх, Ісус кажа паралізаванаму: “Сыне, адпускаюцца твае грахі”.

Сядзелі ж тут некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: “Што ён гэтак Бога зневажае? Хто можа адпускаць грахі, акрамя аднаго Бога?” І адразу Ісус, спазнаўшы духам Сваім, што яны так разважаюць у сабе, кажа ім: “Што гэта вы разважаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй? Сказаць паралізаванаму: “Адпускаюцца твае грахі”, – ці сказаць: “Устань, і вазьмі пасцель тваю, і хадзі?” Але каб вы ведалі, што мае ўладу Сын Чалавечы на зямлі адпускаць грахі, – кажа паралізаванаму: “Табе кажу: устань, і вазьмі пасцель тваю, і ідзі ў дом твой”. І адразу ўстаў той, і ўзяўшы пасцель, выйшаў перад усімі, так што здзіўляліся ўсе і славілі Бога, кажучы: ніколі такога мы не бачылі. (Мк. 2, 1-12)