Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост Сыне, ці ж мудрасьць ня кліча, ці ж розум не …

*

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост

Сыне, ці ж мудрасьць ня кліча, ці ж розум не ўзьнімае голас свой? Яна стаіць на высокім месцы, пры дарозе, на ростанях; яна кліча ля варот пры ўваходзе да гораду, ля дзьвярэй: “Вас, людзі, клічу я, да сыноў людзкіх (зьвернуты) голас мой! Навучыцеся, неразумныя, разважнасьці, а дурні – розуму. Слухайце, бо я буду гаварыць аб важных рэчах; бо словы вуснаў маіх – праўда; мой язык будзе абвяшчаць праўду, а нязбожнасьць – агіда для вуснаў маіх. Усе словы вуснаў маіх справядлівыя; няма ў іх крывадушнасьці і хітрасьці; усе яны ясныя для разумнага, і справядлівыя для тых, што здабываюць веду. Прыміце навуку маю, а ня срэбра; веда лепшая за выбранае золата; бо мудрасьць лепшая за самацьветы, і нічога з таго, што жадаеце, не раўняецца з ёю. Я – мудрасьць, маю ў сабе розум і разважнасьць, страх Гасподні, нянавісьць няправеднасьці; гордасьць і высакамернасьць, шлях злы і крывадушныя вусны я ненавіджу. У мяне добрая рада і праўда; я – розум; у мяне сіла. Мною ўладары пануюць, і законы праведныя ўстанаўляюць князі. Мною кіруюцца начальнікі, і вяльможы, і судзьдзі ўсе на зямлі. Я люблю тых, што любяць мяне; тыя, што мяне шукаюць, знойдуць; у мяне багацьці і слава, незьнішчальныя скарбы і праўда. Мае плады лепшыя за золата, золата самае чыстае; і карысьці ад мяне больш, як ад найчысьцейшага срэбра. Я хаджу па шляху праўды, па сьцежцы справядлівасьці, каб прыяцеляў маіх надзяліць багацьцем і напоўніць скарбніцы іх.” (8:1–21)