Ойча добры, ад усяго, што Ты мне даў, бяздумнасьць мая абадрала мяне: я аддаліўся ад Цябе, працаваў для чужога гаспадара, пасьвіў паганую жывёлу, і нават іхняй ежай ня мог насыціцца; дзеля гэтага прыбягаю да Цябе, бо ведаю Тваю добрасардэчнасьць: пакрый нагату маю чалавекалюбствам Тваім і збаў мяне.