Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

ыя для таго часу. Але пра веру маладога ўладара найбольш сьведчылі яго ўчынкі ў дачыненьні да бліжн…

*

ыя для таго часу.

Але пра веру маладога ўладара найбольш сьведчылі яго ўчынкі ў дачыненьні да бліжніх. Кіруючыся любоўю да бліжняга, ён ахвотна ішоў да бедных, раздаваў ім свае асабістыя зьберажэньні, бараніў іх і заўсёды заступаўся за іх. Ня зносіў лісьліўцаў і прысутнасці каля сябе махляроў альбо кар’ерыстаў. Калі яму зрабілі заўвагу, што ён, каралевіч, не павінен прыніжаць сябе да таго, каб служыць убогім, ён адказаў, што ня можа ўчыніць нічога больш прыстойнага, як толькі служыць самому Хрысту ў жабраках. Гісторыкі пісалі пра каралевіча Казімера, што «ўдовы называлі яго сваім апекуном, сіроты — бацькам, а няшчасныя — суцяшальнікам».

Каралевіч Казімер умеў спалучаць дзяржаўныя абавязкі з глыбокім і насычаным духоўным жыцьцём. Паказаў сябе справядлівым уладаром, разважлівым і прадбачлівым кіраўніком, які клапоціцца пра бедных.

У 1475—1476 (разам з бацькам) і 1479—1481 гадах знаходзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім. Па выкрыцьці змовы ў 1481 г. і ад’езьдзе Казімера Ягайлавіча ў Вялікае Княства, зрабіўся каралеўскім намесьнікам у Кароне. Таго ж году праз зарок цнатлівасьці адмовіўся ад шлюбу з дачкой імператара Фрыдрыха III. Увесну 1483 г. бацька выклікаў Казімера ў Вільню, дзе той пачаў выконваць функцыі падканцлера кароннага. У Вільні вызначыўся клопатамі пра патрэбы месьцічаў і апекай над храмамі.

У маладым узросьце каралевіч захварэў на сухоты. Лекары настойвалі, каб ён адмовіўся ад зароку цнатлівасьці, лічылі, што палепшыць яго здароўе можа шлюб і інтымныя адносіны. Аднак каралевіч рашуча адмовіўся ад гэтай прапановы, кажучы: «Лепш страчу сваё кароткае зямное жыцьцё тут, чым праз грэх ня траплю ў вечнае райскае жыцьцё. Ня ведаю іншага жыцьця і іншага здароўя, як толькі ў Ісусе Хрысьце».

На сьвяты Нараджэньня Хрыстова 1483 г. стан здароўя дазволіў каралевічу Казімеру паехаць да бацькоў у Горадню, каб разам адзначыцьць там гэтае радаснае сьвята. У студзені 1484 г. кароль адправіўся на сойм у Люблін, але ў хуткім часе прыйшла вестка аб тым, што здароўе каралевіча пагоршылася, таму кароль вярнуўся і яшчэ застаў Казімера жывым.

У нядзелю 4 сакавіка 1484 г. у прысутнасьці сьвятароў і манахаў, якія нястомна маліліся, у поўнай сьвядомасці, трымаючы ў руках крыж і медалік з выявай Маці Божай, каралевіч Казімер адышоў да Бога ва ўзросьце 25 гадоў. Пахаваны быў у катэдры сьв. Станіслава ў Вільні. У труну паклалі яго любімы гімн «Omni Dei dic Mariae».

Упершыню пра сьвятасьць Казімера і цуды, што адбываліся пры ягонай пахавальні, сьведчыў пасол вялікага князя Аляксандра пробашч віленскай катэдры Эразм Цёлка ў сваёй прамове перад Папам Аляксандрам VI (1501).

У 1516 г. з ініцыятывы біскупа віленскага В. Радзівіла, капітулы і мясцовых бернардынаў распачаўся працэс беатыфікацыі каралевіча Казімера, які аднак прыпыніўся з-за сьмерці Папы Лявона X (1521), а матэрыялы, дасланыя з Вялікага Княства Літоўскага, былі знішчаныя ў 1527 г. у часе нападу на Рым нямецкага войска.

Падчас кананізацыйнага працэсу ў 1602 г., праз 118 гадоў з дня сь