Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне, паслухай мяне, шчасьлівыя тыя, што захоў…

*

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост

Сыне, паслухай мяне, шчасьлівыя тыя, што захоўваюць мае шляхі. Паслухайце маёй навукі і будзьце мудрымі, і не адкідайце яе. Шчасьлівы той, хто слухае мяне, хто чакае кожны дзень ля варот маіх, стаіць ля парогу дзьвярэй маіх. Бо той, хто знайшоў мяне, знайшоў жыцьцё і атрымаў ласку ў Бога; а той, хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй: усе, што ненавідзяць мяне, любяць сьмерць.

Мудрасьць збудавала сабе дом і вычасала сем стаўпоў да яго. Забіла свае ахвяры, зьмяшала віно сваё і прыгатавала стол. Паслала слуг сваіх клікаць моцным голасам на пачастунак, кажучы: “Хто прастадушны, хай прыходзіць да мяне”. А тым, што жадалі мудрасьці, казала: “Хадзіце, ешце мой хлеб, піце віно, якое я зьмяшала; пакіньце дурасьць – і будзеце жыць; хадзіце шляхамі разважнасьці”.

Хто жадае навучаць насьмешніка, накліча на галаву сваю няславу; а хто дакарае грэшніка, сам сабе шкодзіць. Не дакарай насьмешніка, бо ён цябе ўзьненавідзіць. Папраў мудрага і ён цябе любіць будзе. Дай мудраму раду і ён стане мудрэйшым. Навучы праведніка, і ён пабольшыць веды свае.

Пачатак мудрасьці – страх Гасподні, і спазнаваньне Сьвятога – розум. Дзякуючы мне дні твае прадоўжацца, і памножыцца лік гадоў тваіх. (8:32–9:11)