Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Вучэнне АйцоўДзе сэрца чалавека, там і яго скарб, таму і Бог зазвычай не адмаўляецца даць дабро тым…

*

Вучэнне Айцоў

Дзе сэрца чалавека, там і яго скарб, таму і Бог зазвычай не адмаўляецца даць дабро тым, хто Яго просіць.

Паколькі Госпад добры, асабліва да тых, хто на Яго спадзяецца, з усёй сілы прыпадзем да Яго ўсёй нашай душой і ўсім сэрцам, каб апынуцца ў Ягоным святле, убачыць славу Яго і цешыцца нябеснай асалодай. Дык узнясем да гэтага Дабра нашыя душы, у Ім застанемся і ў Ім будзем жыць, да Яго прыпадзем, бо Ён пераўзыходзіць усякі розум і ўсякія разважанні, і цешыцца бясконцым і непарушным спакоем, а гэты спакой пераўзыходзіць усялякі розум і ўсякае пачуццё.

Гэтае Дабро пранікае ва ўсё, і мы ўсе ў Ім жывём і ад Яго залежым. Яно ж не мае нічога вышэйшага за сябе, але само ёсць боскім. Бо ніхто не з’яўляецца добрым, акрамя аднаго Бога, таму тое, што добрае, належыць Богу, а што боскае – добрае. Таму і сказана: «Калі раскрываеш руку сваю, яны насычаюцца дабром» (Пс 104 [103], 28). Дзякуючы Божай дабрыні, усё дабро, якое па заслугах нам удзяляецца, не мае ў сабе ніякай дамешкі зла.

Гэтае дабро абяцае верным Пісанне, кажучы: «Будзеце спажываць даброты зямлі» (Іс 1, 19).

Мы памерлі разам з Хрыстом і носім смерць Ягоную ў нашых целах, каб і жыццё Хрыста праявілася ў нас. Таму ўжо не жывём нашым жыццём, але жыццём Хрыста, жыццём нявіннасці, жыццём чыстасці, жыццём прастаты і ўсялякіх цнотаў. Разам з Хрыстом мы ўваскрэслі, разам з Ім будзем жыць, разам з Ім узыдзем на неба, каб змей не змог знайсці на зямлі нашу пяту.

Уцячом адсюль! Ты можаш уцячы духам, калі нават затрымаешся целам. Можаш быць тут і адначасова знаходзіцца ў Госпада, калі толькі твая душа прыпадзе да Яго, калі сваімі разважаннямі пойдзеш за Ім, калі вераю, а не для выгляду, пойдзеш па Ягоных шляхах, калі будзеш шукаць прытулку ў тым, каму Давід сказаў: «Да Цябе ўцякаю і не расчаруюся».

Наша прыбежышча – у Богу, а паколькі Бог у небе і па-над нябёсамі, нам трэба ўцякаць адсюль туды, дзе спакой, дзе адпачынак ад працы, дзе мы будзем гасцяваць на вялікім шабаце, як сказаў Майсей: «Шабаты зямлі будуць вам на спажыву» (Лев 25, 6). Спачываць у Богу і сузіраць Ягоную радасць – гэта гасціна, поўная асалоды і спакою.

Уцячом, як лані, да крыніц вады. Як смагнуў Давід, няхай смагне і наша душа. А хто ж гэта крыніца? Паслухай таго, хто кажа: «У Табе – крыніца жыцця» (Пс 36 [35], 10). Да гэтай крыніцы няхай звяртаецца мая душа: «Калі ж я прыйду і з’яўлюся перад Тваім абліччам?» (пар. Пс 42 [41], 3). Сапраўды, крыніцай ёсць Бог.

св. Амброзій Медыяланскі