Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Сьвяты Айцец Францішак: «Менавіта маладыя людзі, падтрыманыя надзеяй, заснаванай на веры, могуць раз…

*

Сьвяты Айцец Францішак: «Менавіта маладыя людзі, падтрыманыя надзеяй, заснаванай на веры, могуць разарваць ланцугі крыўдаў, неразуменьня і забабонаў, якія стагоддзямі трымалі ў палоне католікаў і праваслаўных, не дазваляючы ім прызнаць адзін аднаго братамі, паяднанымі ў разнастайнасьці, здольнымі сьведчыць аб любові Хрыста, асабліва ў гэтым сьвеце, гэтак падзеленым і канфліктным».

Гэтыя словы Папа Рымскі сказаў 16 траўня 2024 году падчас аўдыенцыі ў Ватыкане, на якой прыняў праваслаўнага Мітрапаліта Агатангела і дэлегацыю Афінскага тэалагічнага калегіюма – паведамляе Vatican News. Нагодай для сустрэчы стала 20-годдзе супрацоўніцтва паміж «Apostolikì Diakonia» Грэцкай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкім камітэтам па культурным супрацоўніцтве Дыкастэрыі па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці.

Рымскі Архірэй нагадаў, што «ідучы разам, працуючы разам і молячыся разам, мы рыхтуемся атрымаць ад Бога дар еднасьці», які, як плён Сьвятога Духа, будзе еднасьцю і гармоніяй у разнастайнасьці.