Паважаныя Беларусы Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі і іншых краін Паўднёва-Усходняй Еўропы!
У пятніцу 17 траўня а 19:00 па мясцовым часе (20:00 па Мінску) запрашаем вас далучыцца да анлайн сустрэчы з кандыдатамі блоку «Голас дыяспар – Адзінства па-над межамі» пад # 6! Тэма: Выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусі.
Дзеля вашай бяспекі можаце карыстацца не сапраўднымі імёнамі падчас зуму i не ўключаць камеры. Пытанні і пажаданні дасылайце ў чат сустрэчы
Палітычны блок «Адзінства па-над межамі» — гэта актывiсты беларускай дыяспары i грамадзянскай супольнасцi, які iмкнецца аб’яднаць беларусаў замежжа ў буйную сілу, якая стане фундаментам для пабудовы Свабоднай Беларусi.