12 сакавіка – памяць св. Тэафана Сігрыянскага, вызнаўцыСвяты Тэафан быў сынам прэфекта Эгейскіх астр…

*

12 сакавіка – памяць св. Тэафана Сігрыянскага, вызнаўцы

Святы Тэафан быў сынам прэфекта Эгейскіх астравоў, які быў родзічам візантыйскага імператара Канстанціна Капроніма.

Ён ажаніўся з Ірынай, з якой жыў у непарушнай чысціні. Пазней маладое сужэнства паасобку ўступіла ў манастыры.

Тэафан пабудаваў тры манастыры і быў ігуменам ў адным з іх.

У 787 г. ён прыняў удзел у VII Усяленскім саборы ў Нікеі, які ўхваліў шанаванне святых абразоў.

Падчас праўлення імператара Лявона іканаборства зноў набрала сілу. За тое, што Тэафан адмовіўся быць адзінадумцам імператара, яму далі 300 бізуноў і пасадзілі ў турму на два гады.

Потым Тэафана саслалі на востраў Саматрацкі, дзе ён памёр у 817 годзе. Бог праславіў яго святыя мошчы шматлікімі цудамі.