Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

1-шая частка Акафісту (на першыя дні 20-23.06) – перад святам Апп. Пятра і Паўла.+ + +Акафіст святым…

*

1-шая частка Акафісту (на першыя дні 20-23.06) – перад святам Апп. Пятра і Паўла.
+ + +

Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны

Вершы перад Акафістам (20.06)

Вялікія настаўнікі ўсіх народаў, першапасадныя апосталы Пятро і Паўле, да вас пасьля Бога прыбягаем і просім: маліце Ўладара Хрыста дараваць сьвету супакой і душам нашым веліч зьмілаваньня.

Першы апостале Пятро, верны ключару Хрыстовы, пастыру пастыраў, прыклад пакаяньня для грэшнікаў, поўны любові да Ісуса, камень Царквы Божай, мучаніку сільны, малі Хрыста Бога даць мне адпушчэньне грахоў.

Сьвятлом з неба пакліканы, увесь духоўны, увесь анёльскі, у трэцім небе навучаны, першы вялікі настаўніча Хрыстовае веры сярод грэкаў, рымлянаў, варвараў і ўсіх народаў, апостале Паўле, маліся пільна за нас Госпаду, каб Ён збавіў душы нашыя.

Слава…

Усе дванаццаць апосталаў Хрыстовых, Пятро і Паўле, Андрэю і Якубе, Яне, Піліпе, Баўтрамею, Мацьвею, Тамашу, Якубе Альфеевы, Сымоне, Юда, вы быццам дванаццаць вялікіх сьветачаў увесь сусьвет прасьвятляеце агнём ласкі Хрыстовае: маліце Яго дараваць нам веліч зьмілаваньня.

Цяпер…

Маліцеся за нас, семдзесят вучняў Ісусавых, што быццам семдзесят пальмаў фінікавых, даеце нам салодкі плод збавеннай навукі: ваша малітва можа шмат у Хрыста, які паклікаў вас спасярод усіх народаў. Хай Ён увядзе нас у валадарства сваё, каб нам быць разам з вамі.