Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

Габрэі бачылі цуды, і ты таксама ўбачыш, і больш велічныя і цудоўныя, чым габрэі падчас выйсця з Егі…

*

Габрэі бачылі цуды, і ты таксама ўбачыш, і больш велічныя і цудоўныя, чым габрэі падчас выйсця з Егіпта. Ты не бачыў фараона і яго патопленыя войскі, але бачыў д’ябла, кінутага ў вір разам з ягонымі войскамі. Сыны Ізраіля перайшлі Чырвонае мора, ты перайшоў смерць. Яны былі ўратаваныя ад Егіпта, ты – ад дэманаў. Габрэі пакінулі рабскае служэнне чужынцам, ты – нашмат больш сумнае рабства граху.

Ці хочаш даведацца, чаму ты ўшанаваны яшчэ большымі дарамі? Габрэі не маглі тады сузіраць услаўлены твар Майсея, які аднак быў разам з імі нявольнікам і належаў да іхняга роду, а ты бачыў Хрыстова аблічча ў славе Ягонай. Таму Павел усклікае, кажучы: «Мы з адкрытым тварам ўглядаемся ў славу Госпада» (пар. 2 Кар 3, 18).

Разам з габрэямі ішоў тады Хрыстос, аднак яшчэ больш праўдзіва Ён ідзе цяпер з намі; бо тады Госпад суправаджаў іх праз ласку, дадзеную Майсею, а цяпер спадарожнічае нам не толькі праз ласку Майсея, але таксама дзякуючы вашай паслухмянасці. Пасля выйсця з Егіпта яны апынуліся ў пустыні, а цябе пасля смерці чакае неба. Выдатным правадыром і ўладаром для іх быў Майсей, а для нас – іншы Майсей, сам Бог, Правадыр і Валадар.

Чым жа адзначаўся Майсей? Як кажа Святое Пісанне, гэта быў самы лагодны з усіх людзей, якія жылі на зямлі (пар. Ліч 12, 3). Гэтую рысу мы можам беспамылкова прыпісаць нашаму Майсею, бо Ён мае ў сабе наймілейшага і глыбока адзінасутнага з Ім Духа. Майсей узносіў рукі ў неба, адкуль выпрошваў манну – спажытак анёлаў; а наш Майсей уздымае рукі да неба і прыносіць нам вечны спажытак. Той Майсей ударыў у скалу і адкрыў струмень вады; гэты дакранаецца да алтара, б’е ў духоўны стол і выпускае з яго крыніцы Духа. Таму пасярод гэтага стала ёсць нібы крыніца, каб адусюль да гэтай крыніцы сыходзіліся статкі і ажыўляліся яе збаўчымі водамі.

Паколькі ў нас ёсць такая крыніца і такое багацце жыцця, а наш стол перапаўняецца незлічонымі дабротамі і ўзбагачае нас духоўнымі дарамі, будзем са шчырым сэрцам і чыстым сумленнем падыходзіць да яе, каб у адпаведны час атрымаць ласку міласэрнасці. Ласка і міласэрнасць Адзінароднага Сына, нашага Госпада і Збаўцы Ісуса Хрыста, праз Якога і з Якім Айцу і жыватворнаму Духу слава, пашана і ўлада цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Св. Ян Залатавусны