Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
Магчыма, нехта з грэка-католікаў пажадае разам з сябрамі зьезьдзіць на гэты фэст у Ружанах і асьвячэ…

Бог наказваў любоў да Сябе і настойваў на справядлівасці да бліжняга, каб чалавек не быў несправядлі…

*

Бог наказваў любоў да Сябе і настойваў на справядлівасці да бліжняга, каб чалавек не быў несправядлівым і нявартым Бога. Праз Дэкалог Ён рыхтаваў чалавека да сяброўства з Сабою і да згоды з бліжнім. Гэта было карысна самому чалавеку, у той час як Богу нічога не было патрэбна ад чалавека.

А вось чалавеку неставала славы Божай, якую можна было здабыць толькі праз паслухмянасць Богу. Таму Майсей кажа народу: «Выберы жыццё, каб жыў ты і патомства тваё, каб любіў Госпада Бога твайго і слухаўся голасу Ягонага, і моцна трымаўся Яго. Бо ў гэтым тваё жыццё і працягласць дзён тваіх» (Дрг 30, 19-20).

Каб падрыхтаваць чалавека да гэтага жыцця, Бог Сам аднолькава для ўсіх абвясціў словы Дэкалогу. І таму яны падобным чынам трываюць і ў наш час, бо праз цялеснае прыйсце Бога яны не былі скасаваныя, але пашырыліся і павялічыліся.

Што датычыць наказаў наконт былога стану няволі, яны былі дадзеныя Госпадам праз Майсея для выхавання і павучэння народу, як сказаў сам Майсей: «Госпад загадаў мне ў той час навучыць вас пастановам і законам» (пар. Дрг 4, 5).

Таму ўсё, што было дадзена для няволі і ў якасці знаку, Бог абмежаваў новым запаветам свабоды. А прыродныя запаведзі, уласцівыя свабодным людзям і агульныя для ўсіх, павялічыў і пашырыў. Праз усынаўленне Ён даў людзям пазнаць Бога як Айца, каб мы ад усяго сэрца палюбілі Яго і без ваганняў пайшлі за Яго Словам.

Св. Ірыней Ліёнскі