Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
Магчыма, нехта з грэка-католікаў пажадае разам з сябрамі зьезьдзіць на гэты фэст у Ружанах і асьвячэ…

Дзе сэрца чалавека, там і яго скарб, таму і Бог зазвычай не адмаўляецца даць дабро тым, хто Яго прос…

*

Дзе сэрца чалавека, там і яго скарб, таму і Бог зазвычай не адмаўляецца даць дабро тым, хто Яго просіць

Паколькі Госпад добры, асабліва да тых, хто на Яго спадзяецца, з усёй сілы прыпадзем да Яго ўсёй нашай душой і ўсім сэрцам, каб апынуцца ў Ягоным святле, убачыць славу Яго і цешыцца нябеснай асалодай. Дык узнясем да гэтага Дабра нашыя душы, у Ім застанемся і ў Ім будзем жыць, да Яго прыпадзем, бо Яно пераўзыходзіць усякі розум і ўсякія разважанні, і цешыцца бясконцым і непарушным спакоем, а гэты спакой пераўзыходзіць усялякі розум і ўсякае пачуццё.

Гэтае дабро пранікае ва ўсё, і мы ўсе ў ім жывём і ад яго залежым. Яно ж не мае нічога вышэйшага за сябе, але само ёсць боскім. Бо ніхто не з’яўляецца добрым, акрамя аднаго Бога, таму тое, што добрае, належыць Богу, а што боскае – добрае. Таму і сказана: «Калі раскрываеш руку сваю, яны насычаюцца дабром» (Пс 104, 28). Дзякуючы Божай дабрыні, усё дабро, якое па заслугах нам удзяляецца, не мае ў сабе ніякага дамешку зла.

Гэтае дабро абяцае верным Пісанне, кажучы: «Будзеце спажываць даброты зямлі» (Іс 1, 19).

Мы памерлі разам з Хрыстом і носім смерць Ягоную ў нашых целах, каб і жыццё Хрыста праявілася ў нас. Таму ўжо не жывём нашым жыццём, але жыццём Хрыста, жыццём нявіннасці, жыццём чыстасці, жыццём прастаты і ўсялякіх дабрадзейнасцяў. Разам з Хрыстом мы ўваскрэслі, разам з Ім будзем жыць, разам з Ім узыдзем на неба, каб змей не змог знайсці на зямлі нашу пяту.

Уцячом адсюль! Ты можаш уцячы духам, калі нават затрымаешся целам. Можаш быць тут і адначасова знаходзіцца ў Госпада, калі толькі твая душа прыпадзе да Яго, калі сваімі разважаннямі пойдзеш за Ім, калі вераю, а не для выгляду, пойдзеш па Ягоных шляхах, калі будзеш шукаць прытулку ў тым, каму Давід сказаў: «Да Цябе ўцякаю і не расчаруюся».

Наша прыбежышча – у Богу, а паколькі Бог у небе і па-над нябёсамі, нам трэба ўцякаць адсюль туды, дзе спакой, дзе адпачынак ад працы, дзе мы будзем гасцяваць на вялікім шабаце, як сказаў Майсей: «Шабаты зямлі будуць вам на спажыву» (Лев 25, 6). Спачываць у Богу і сузіраць Ягоную радасць – гэта гасціна, поўная асалоды і спакою.

Уцячом, як лані, да крыніц вады. Як смагнуў Давід, няхай смагне і наша душа. А хто ж гэта крыніца? Паслухай таго, хто кажа: «У Табе – крыніца жыцця» (Пс 36, 10). Да гэтай крыніцы няхай звяртаецца мая душа: «Калі ж я прыйду і з’яўлюся перад Тваім абліччам?» (пар. Пс 42, 3). Сапраўды, крыніцай ёсць Бог.

Св. Амброзій Медыяланскі