Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Малітва – гэта духоўная ахвяра, якая скасавала колішнія ахвярапрынашэнні. «Навошта Мне шматлікія ахв…

*

Малітва – гэта духоўная ахвяра, якая скасавала колішнія ахвярапрынашэнні. «Навошта Мне шматлікія ахвяры вашы? – кажа Госпад. – Я сыты ўсеспаленнямі бараноў і тукам адкормленых жывёл. Я не хачу крыві цялят, ягнят і казлоў» (Іс 1, 11). «Калі з’яўляецеся перад Маім абліччам, хто просіць гэтага ад вас?» (пар. Іс 1, 12).

Пра тое, чаго шукаў Бог, кажа Евангелле. «Надыходзіць гадзіна, – кажа Госпад, – і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе. І такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. Бог ёсць Духам, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе» (Ян 4, 23-24).

Мы праўдзівыя вызнаўцы і праўдзівыя святары, якія, молячыся ў духу, ахвяруем у духу малітву як прыемную і належную Богу ахвяру, якой Ён сам шукаў і якую зычыў.

Такую малітву ў багатым суправаджэнні добрых учынкаў, сярод псальмаў і гімнаў мы павінны ўзносіць да Божага алтара. Яна павінна быць шчырай, насычанай верай, выхаванай праўдай; беззаганнай дзякуючы бязвіннасці; чыстай дзякуючы цнатлівасці, і ўкаранаванай любоўю. Малітвай, якая можа выпрасіць нам ад Бога ўсё.

Хіба можа Бог адмовіць у нечым малітве, якая ўзносіцца ў духу і праўдзе? Мы чытаем, чуем і верым, якія вялікія сведчанні яе дзейснасці!

Нават старазапаветная малітва вызваляла ад агню, дзікіх звяроў і голаду, хоць не ад Хрыста набыла сваю форму.

Наколькі ж большыя магчымасці хрысціянскай малітвы! Яна не толькі ставіць анёла расы пасярод агню, закрывае пашчы львам, прыносіць згаладалым ежу ад вяскоўцаў і пазбаўляе праз спасланую ласку ад пачуцця болю, але яна дае таксама цярплівасць тым, хто зведвае мукі, пакуты і боль; памнажае ласку вытрываласці, каб вера спазнала тое, што дапускае Бог, і зразумела, што яна церпіць у імя Божае.

Калісьці малітва наклікала пакаранні, разганяла варожыя войскі і стрымлівала патрэбны дождж. Цяпер жа малітва справядлівасці ўхіляе ўсякі гнеў Божы, нястомна рупіцца аб ворагах і заступаецца за ганіцеляў. Хіба дзіўна, што малітва, якая магла навесці агонь, здольная выпрасіць дождж з неба? Толькі малітва ёсць тым, што пераконвае Бога, але Хрыстос хацеў, каб пры яе дапамозе не рабілася нічога злога, і таму даў ёй усялякую дабрачынную моц.

Моляцца ўсе анёлы, моліцца ўсё стварэнне, моліцца свойская жывёла і дзікія звяры; яны згінаюць свае калені і, выходзячы са сваіх загонаў і нораў, не паглядаюць моўчкі ў неба, але таксама моляцца на свой лад. Нават птушкі, прачынаючыся, узносяцца ў неба і, распасціраючы крылы, як крыж, кажуць штосьці падобнае да малітвы.

Што ж можна яшчэ сказаць пра абавязак малітвы? Маліўся нават сам Госпад, Яму няхай будзе слава і сіла на вякі вякоў.

Тэртуліян