Прыйдзі Валадарства Тваё

Які ж чалавек, хоць бы самы неразважлівы, калі хоча звярнуцца з просьбай да кагосьці значнага і дастойнага, не задумваецца спачатку над тым, пра што, навошта і як ён будзе прасіць, каб яго словы былі прыхільна прынятыя, каб не выклікалі пагарды ці прыкрасці, асабліва, калі маецца на ўвазе такая значная рэч, як тое, пра што нам загадаў маліцца Госпад Ісус? Тут, думаю, паўстае перадусім наступнае меркаванне: ці Ты, Госпадзе, не мог бы ў адным слове заключыць усё і сказаць: «Ойча, дай нам тое, што для нас адпаведнае і патрэбнае?» Больш, як здаецца, няма патрэбы казаць таму, хто ўсё дасканала ведае.

О вечная мудрасць! Табе і Твайму нябеснаму Айцу хапала такой малітвы. Менавіта так Ты маліўся ў Гетсіманскім садзе. Ты выказаў тады Айцу сваё жаданне і страх, цалкам аддаючыся Яго волі. Аднак, о мой Госпадзе, Ты добра ведаеш, што мы не настолькі паслухмяныя Божай волі, як Ты. Таму трэба, каб мы прасілі пра частковыя дары і паасобку. Толькі тады зможам зразумець, ці тое, пра што просім, патрэбнае нам і карыснае. Калі заўважаем, што гэта не так, перастаём прасіць. Такія ўжо мы. Калі не атрымліваем таго, аб чым просім, тады, маючы вольную волю, не хочам прымаць тое, што ахвяруе нам Бог. Нават, калі тое, што дае Бог, больш дасканалае, мы, калі не ўбачым, так бы мовіць, палічаных грошай на далоні, не думаем, што сапраўды былі адораныя.

Таму добры Ісус загадвае нам вымаўляць словы, якімі мы просім аб прыйсці да нас Божага Валадарства: «Свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё». Прашу, убачце незвычайную мудрасць нашага Настаўніка. Я разважаю над гэтым, бо трэба, каб мы разумелі, пра што просім, молячыся аб прыйсці Божага Валадарства. Наш Госпад Ісус спалучыў гэтыя дзве просьбы, бо добра ведаў, што з прычыны нашай слабасці і няўмеласці мы не можам належна свяціць і праслаўляць святое Імя Спрадвечнага Айца, калі нам у гэтым не дапаможа Ён сам, даючы нам сваё валадарства. Таму цяпер хачу вам сказаць, як сама гэта разумею, каб вы ведалі, пра што просіце, каб вы прасілі вытрывала і аддана і стараліся настолькі, наколькі здольныя здабыць прыхільнасць і падабацца таму, хто можа нас выслухаць.

Мне здаецца, што адна з найбольшых дабротаў Нябеснага Валадарства заключаецца ў тым, што душа не займаецца справамі зямлі і свету, але цешыцца радасцю ўсіх, адчувае спакой, а таксама глыбокае шчасце, таму што ўвесь свет славіць, усхваляе і благаслаўляе святое імя Бога, што ніхто не абражае Яго грахамі, але ўсе людзі Яго любяць. Таксама і сама душа не займаецца нічым іншым, толькі ўмілаваннем Бога і не можа перастаць любіць, бо ведае Яго. Калі б мы ведалі Яго, то любілі б Яго ўжо тут, што праўда, не такім чынам ды і не так дасканала, але напэўна намнога больш, чым робім гэта цяпер.

Св. Тэрэза Авільская

افلام سكس يابانى مترجم felltube.com تحميل افلام سكس مترجم عربى porn vido anybunny.pro real sex porn english sex com video erobigtits.info office fucking honey blonde manga drhentai.net skinsuit hentai taboo mom natasha cumporntrends.com indin sexi probinsyano full episodes teleseryestvheaven.com ltfrb ayuda dasi porn movi porno-ultimum.com karalasexcom indian porn.net gangbangporntrends.com x** video sex xnxxapp hornyanaltube.net www thamana sex kannada new xxx videos zporn.mobi porn actor sex beeg long pornbitter.com desi xxx شيميل سكس wiwiuku.com قصص محارم ارشيف mallu reshma x videos groupsexporntrends.com sex movie.com bloomers hentai flamehentai.com freehand tamashii hentai desi hot tube freexporn.info tumblr teen sex