Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Вестуны праўды і ўсе слугі Божай ласкі, якія столькі разоў ад пачатку аж да нашых часоў тлумачылі на…

*

Вестуны праўды і ўсе слугі Божай ласкі, якія столькі разоў ад пачатку аж да нашых часоў тлумачылі нам збаўчую волю Бога, кажуць, што для Бога няма нічога даражэйшага і больш адпаведнага любові, як вяртанне да Яго людзей, выкліканае сапраўдным пакаяннем.

Каб паказаць гэта найбольш боскім спосабам, Слова Бога і Айца, першае і адзінае поўнае бясконцай дабрыні, невыказным чынам прынізіла Сябе, схіліўшыся да нас, і пажадала прыняць цела і пасяліцца сярод нас. Каб прымірыць нас з Айцом, гэтае Слова здзейсніла, сцярпела і сказала тое, што павінны былі зрабіць мы, калі яшчэ былі ворагамі і непрыяцелямі Айца. Хоць мы сталі адчужанымі ад шчаслівага жыцця, Слова зноў паклікала нас да яго.

Слова Божае не толькі лячыла моцаю сваіх цудаў нашыя хваробы, але таксама прыняло слабасці нашых пакутаў разам са смяротным пакараннем. Будучы пазбаўленым усякай віны, Яно заплаціла, быццам вінаваты, наш доўг, вызваліўшы нас ад многіх жудасных беззаконняў. У той жа час Яно разнастайнымі павучэннямі параіла нам, як мы можам прыпадобніцца да Яго праз глыбокую чалавечнасць і дасканалую любоў да іншых.

Таму Ісус усклікаў: «Я прыйшоў заклікаць да пакаяння не праведнікаў, а грэшнікаў» (Лк 5, 32). А таксама: «Не здаровым патрэбны лекар, а хворым» (Мц 9, 12). Такім жа чынам Ісус прыйшоў шукаць згубленую авечку. Акрамя таго, Ён быў пасланы да згубленых авечак дому Ізраіля. Такім жа чынам праз прыпавесць пра драхму Ён ясна сказаў, што прыйшоў вярнуць вобраз, які быў пакрыты найбольш агідным брудам грахоў. Нарэшце: «Кажу вам, што таксама на нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які пакаяўся» (Лк 15, 7).

Таму і найлепшы айцец схіляецца над марнатраўным сынам. Ён абдымае таго, хто ў пакаянні вяртаецца да яго, і зноў упрыгожвае яго айцоўскай славай, не згадваючы ніякіх ранейшых учынкаў і правінаў.

З гэтай жа прычыны Добры Пастыр знаходзіць авечку, якая адбілася ад Божага статку і блукала па гарах і ўзгорках. Ён не падганяе яе і не пагражае, але, не шкадуючы высілку, не проста заводзіць яе ў аўчарню, але бярэ на рукі і міласціва вяртае яе да рэшты статку.

Таму Хрыстос усклікаў: «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас» (Мц 11, 28). І далей: «Вазьміце ярмо Маё на сябе» (Мц 11, 29), – называючы ярмом свае запаведзі ці жыццё, натхнёнае евангельскімі прынцыпамі. А цяжар пакаяння, які можа здавацца цяжкім, называе лёгкiм: «Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі» (Мц 11, 30).

Павучаючы наконт Божай справядлівасці і дабрыні, згадвае, кажучы: «Будзьце святымі, будзьце дасканалымі, будзьце міласэрнымі, як міласэрны Айцец ваш Нябесны» (пар. Лк 6, 37). І далей: «Прабачайце, і прабачаць вам» (Лк 6, 37), і нарэшце: «Усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, і вы ім рабіце» (Мц 7, 12).

Св. Максім Вызнаўца