Навіны ПРАЕКТАРа: Прадстаўляем вам удзельнікаў да трэцяга анлайн-пітчынгу “Літаратурныя праекты”. Н…

Навіны ПРАЕКТАРа: Прадстаўляем вам удзельнікаў да трэцяга анлайн-пітчынгу “Літаратурныя праекты”.

Нагадаем, ён адбудзецца:
24 сакавіка ў 15:00 – 17:00 CET / 17:00 – 19:00 Мінск
Далучыцца можна пасля хуткай рэгістрацыі на ZOOM-івэнт.

Будуць прадстаўленыя праекты, якія ствараюць прасторы для прэзентацыі і прамоцыі беларускіх аўтараў і аўтарак у паэзіі, прозе, драматургіі. Пад прасторамі мы маем на ўвазе медыя, платформы, івэнты.

Марыя Дзмітрыева – „Назад да мастацтва”
Перформанс-чытанні ад маладых беларускіх аўтараў. Праект імкнецца папулярызаваць літаратуру, і асабліва паэзію, сярод маладых людзей.

sam-nasam.by
Анлайн-платформа для папулярызацыі беларускай літаратуры сярод моладзі 17-21 год, з акцэнтам на сучасны прывабны дыйзан і зручны інтерфейс.

Павел Анціпаў – „ЛітРадыё”
Медыя пра сучасную беларускую літаратуру. Новыя вершы, эсэ, апавяданні і ўрыўкі з раманаў беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў. А таксама крытыка, рэцэнзіі ды падкасты.

Audiobooks.by
Платформа-агрэгатар, якая стварае і папулярызуе аўдыякнігі на беларускай мове і беларускіх аўтараў. Сайт не змяшчае кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць.

„Старонкі”
Платформа-інструмент для зручнага абмену кнігамі, які працуе па прынцыпе буккросінгу, ці размеркаванай бібліятэкі.

„3-ці акт”
Падкаст, на якім ствараюцца аўдыёспектаклі і чыткі па класічнай і сучаснай драматургіі. Галоўная ідэя і памкненне – зацікавіць ёй людзей праз простую і даступную інтэрпрэтацыю драматургічных тэкстаў.

Праекты шукаюць аўтараў, творчых і тэхнічных удзельнікаў у каманды, экпертызу па развіцці, фінансаванне.

У абмеркаванні мы будзем факусавацца на пытаннях развіцця, пазіцыянавання, камунікацыйных стратэгій для такога роду праектаў. Запрашаем далучацца, каб знаёміцца, партнёрыцца і дзяліцца досведам!

І ўвага! Гэты пітчынг параўнальна больш (адносна папярэдніх) арыентаваны на ўнутрыбеларускую супольнасць, таму пройдзе на беларускай, ангельскай і польскай мовах.