ПРА МІЛАСЭРНАСЦЬ,
або “Трохі пра разбуральную моц дабра”.
Міласэрднасць – слова, якое гаворыць само за сябе. Яго не трэба тлумачыць. Усе разумеюць, што такое міласэрднасць. Учынак міласэрднасці, ну, відаць паводле катэхізму. Накарміць галодных, напаіць сасмаглых, суцешыць засмучаных, даць параду, тым хто сумяваецца, прыняць падарожнага ў дом. Зрабіць дабро, адным словам.
Мы цешымся, калі хтосці робіць дабро і хвалім такі ўчынак.
Мы цешымся калі камусці робім дабро самі.
Калі мы становімся на бок дабра
Бо вядома, калі становішся на бок дабра, то ты і сам добры. А дабро маўчыць. Як добра! Хаця мы і самі верым, што калі мы на баку дабра, то мы таксама добрыя. Дастаткова толькі пахваліць слушны учынак, асудзіць жорсткасць, падтрымаць міласэрнасць. Усім піс, энд лав.
… мы кормім сваю пыху, поім самазадаволенасць, суцяшаем сваё ego, даем параду з вышыні сваёй значнасці… хочам каб хтосці прыняў падарожнага ў свой дом, бо калі не прыйме, дык ён пачвара. Ну і накарміў там… напаіў…
Цікава, чаму Хрыстос радзіў, каб правая рука таго, хто робіць дабро не ведала таго, што робіць левая. Можа ён нешта ведаў? Напрыклад пра тое, што дабро не фон для сэлфі, а за дабро і міласэрднасць да бліжняга трэба плаціць. Са сваёй кішэні. Са свайго часу. Са сваіх нерваў. Са свайго здароўя, часам і жыцця, і толькі тады яно будзе дабром не толькі для нас, але і нашым. Хрыстос заплаціў. А ў нас часам не стае ані грошай, ані часу, ані сэрца. И нашмат прасцей адчуваць сябе добрым героем, ба, а часам рыцарам самой Дабраты, чым слабым, малым і бедным на дабро… Не тым каму ёсць чым хваліцца.
Вось толькі Хрыстос не пабаяўся таго, што больш распаўсюджанай яго выявай будзе не ацаленні і раздача хлеба, а Ён на фоне двух бандытаў.