22 і 26 снежня 1838 г. адбыліся пасяджэнні Сакрэтнага камітэта, на якіх прысутнічалі шэф жандараў А….

22 і 26 снежня 1838 г. адбыліся пасяджэнні Сакрэтнага камітэта, на якіх прысутнічалі шэф жандараў А. Х. Бекендорф, міністр дзяржаўных маёмасцяў граф П. Д. Кісялёў, міністр унутраных спраў Д. Блудаў і обер-пракурор Св. Сінода М. А. Пратасаў.

На першым пасяджэнні камітэт зацвердзіў наступныя прапановы: 1) уніяцкія біскупы са старшым духавенствам складуць царкоўны саборны акт, у якім прызнаюць зноў сваё пачатковае адзінства з усходняй Праваслаўнай Царквой; 2) акт будзе падпісаны ўсімі, хто прысутнічаў пры яго складанні, а астатнія дадуць сваю пісьмовую згоду; 3) акт і водгукі будуць накіраваны імператару разам з прашэннем і ў той жа
час будзе выдадзены найвысачэйшы ўказ аб падпарадкаванні грэка-ўніяцкай калегіі не Сенату, а Св. Сіноду.

На другім пасяджэнні было вырашана ўвесці войскі ў заходнія губерні для таго, каб пазбегнуць хваляванняў пры ўз’яднанні ўніятаў.