І ён амаль нічым не адрозьніваецца ад таго, што ў самой Беларусі.
Тыя, хто бачылі ў 9 жніўня нейкі сымбалізм ці схаваны сэнс пралічыліся. Гэта была проста добрая дата на канцэрт на Нацыянальным стадыёне.
Тыя, хто як Вадзім Пракоп’еў ці Павал Лібер пісалі Максу Каржу выглядаюць блазнамі. Справа ў тым, што Макс Корж можа сабраць стадыён эмігрантаў, а нейкі “палітычны” дзеяч не. Ня можа сабраць стадыён і нават добры лайн-ап з усіх артыстаў, хто на баку перамен. Бо грамадзства, што ў Беларусі, што за мяжой даўно дэпалітызаванае. Каб зразумець гэта трэба перастаць чытаць “незалежныя” медыя, пасядзець у чарзе ў нейкай дзяржаўнай установе ці схадзіць на канцэрт Макса Каржа ці Валерыя Меладзэ.
Прымазацца да йх папулярнасьці і выступіць перад стадыёнам за йх кошт не атрымаецца.
Таксама й таму, што яны камфортна адчуваюць сябе “па-за палітыкай” і вельмі нэўтральнымі фармулёўкамі “за ўсё добрае” ці “ўсе мы людзі”.
“Палітыкі” на такіх мерапрыемства проста таксічныя фігуры, якія ня здольныя нават на падтанцоўку.
Паводзіны публікі перад канцэртам і падчас яго таксама шмат што сьведчаць пра сучасны стан эміграцыі. Будзе шмат крымінальных спраў, а ўзровень незадаволенасьці беларусамі ў Варшаве пайшоў угару. Так не паводзяць сябе фанаты Iron Maiden ці сталічных футбольных клюбаў.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі можа спаць спакойна.
Просты канцэрт як чыстае люстэрка паказаў сапраўднае становішча.
Мэйнстрым і “незалежныя” медыя могуць далей сьвяткаваць перамогу, але пасьля таго, як адыйдуць ад канцэрта Макса Каржа.
Абуджэньне 2020 было нядоўгім. Мэйнстрым выканаў заданьне па дэпалітызацыі і нават дэнацыяналізацыі эміграцыі на выдатна.
Беларуская эміграцыя 2020 пераўтварылася ў нешта аморфнае і неўцямнае з настальгіяй па такіх самых няўцямных выканаўцах. З дапамогай мэйнстрыму перамаглі абыякавасьць, чарка й шкварка.
Гэта не прыгавор беларускай справе, але дыягназ. А вось для мэйнстрыму павінен быць прыгавор – так агромністай шкоды беларускай нацыі не наносіў яшчэ ніхто.