#азярцо #sacral_museum #sacral_unity?
Працягнем агляд душэўны агляд духоўных пабудоў архітэктурнага музея.
Кавалачак Падняпроўя. Царква Праабражэнская з вёскі Барань, Аршанскага раёну. 1704 год – узрост неабыякі! Канешне, перабудаваная ў ХІХ ст. і пазней рамантавалася, тым ня менш…
Дзейнічала да 1930 году. Потым унутры бальшавікі зладзілі клуб, у 60-я – склад калгасу «Авангард». Толькі ў 1989 годзе перавезена ў музей.
Толькі ў адным артыкуле з сеціва пазначана, што храм быў праваслаўны. Пры гэтым крыж усталяваны лацінскі. Верагодна, і гэтая царква першапачаткова была ўніяцкай. Шкада, нейкіх старых здымкаў не знайшлося.
А яшчэ пішуць, што квадратны драўляны зруб капіюе канструкцыю гарадской абарончай вежы, што робіць храм унікальным ня толькі ў межах Беларусі, але і для суседзяў.
Іканастас унутры толькі пачалі будаваць, але ўжо ўсталяваныя царская брама ды абраз Унебаўшэсце 1808 года. Ці яго копія, бо сеціва кажа, што гэты твор нейкага Фамы Сілініча захоўваўся ў нацыянальным мастацкім музеі.