12 лютага ў грэка-католікаў пачаўся Вялікі пост. На працягу першых чатырох дзён у царкве падчас пав…

*

12 лютага ў грэка-католікаў пачаўся Вялікі пост. На працягу першых чатырох дзён у царкве падчас павячэрніцы чытаецца Вялікі пакаянны канон сьв. Андрэя Крыцкага. Вернікі, якія ня маюць магчымасьці ў гэтыя першыя дні Вялікага посту быць у царкве, могуць чытаць пакаянны канон дома, у прыватным парадку.

Гэтым канонам вернікі могуць маліцца прыватна і ў іншыя дні Вялікага посту і па-за ім, калі ёсьць для гэтага духоўная патрэба.

У дадатку Вялікі пакаянны канон сьв. Андрэя Крыцкага ў фармаце PDF.