20 ліпеня – св. ПРАРОКА ІЛЛі ===Трапар Прароку (тон 4). Анёл у целе, прарокаў аснова, другі прадвесьнік прыйсьця Хрыстовага, Ільля слаўны, з вышыні паслаў Елісею ласку немачы адганяць і пракажоных ачышчаць, і тым, што шануюць яго, шле аздараўленьні.
Кандак (тон 2). Прароча і прадвесьніча вялікіх справаў Бога нашага, Ільля ўсяслаўны, што вадацечныя хмары словам сваім навёў, малі за нас адзінага Чалавекалюбца.