Запрашаем на прагляд і абмеркаванне фільма «Партрэт дзяўчыны ў агні» (Portrait de la jeune fille en feu, 2019).
Дзеянне адбываецца ў Францыі XVIII стагоддзя. Маладая мастачка Марыана атрымлівае замову на шлюбны партрэт Элаізы. Але ў знак пратэсту супраць замужжа дзяўчына адмаўляецца пазаваць, таму мастачку прадстаўляюць як кампаньонку для шпацыраў. Марыана назірае за сваёй мадэллю ўдзень, каб уначы пісаць яе партрэт.
Абмяркуем пытанні творчасці, сацыяльных норм і унутранай свабоды.
Бонус: да прагляду паглядзім міні-прэзентацыю на тэму жаночага кіно, якая дапаможа лепш зразумець фільм.
Мова прагляду: беларуская. Мова абмеркавання: беларуская і руская. 24 ліпеня (серада), 19.00–23.00. Kofevar (10 хв. ад пл. Свабоды). Кошт удзелу: бескаштоўна (але пажадана замовіць нешта на бары).
Колькасць месцаў абмежаваная! Неабходна рэгістрацыя па спасылцы.