Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Уся святасць і дасканаласць душы заключаецца ў любовы Ісуса Хрыста, нашага Бога, нашага найвышэйшага…

*

Уся святасць і дасканаласць душы заключаецца ў любовы Ісуса Хрыста, нашага Бога, нашага найвышэйшага Дабра і нашага Адкупіцеля. Гэтая любоў яднае і падтрымлівае ўсе дабрадзейнасці і робіць чалавека дасканалым.

Хіба Бог не заслугоўвае на ўсю нашую любоў? Ён спрадвеку нас палюбіў. «Чалавеча, падумай, – кажа нам Бог, – Я першы палюбіў цябе. Яшчэ не было цябе на свеце, ні свету яшчэ не было, а Я ўжо тады палюбіў цябе. Колькі існую, столькі люблю цябе».

Бог, ведаючы, што чалавека можна здабыць праз дары, вырашыў сваімі дабрадзействамі абавязаць чалавека любіць Бога. «Хачу прыцягнуць людзей тымі кайданамі, якім яны ахвотна паддаюцца – кайданамі любові».

Менавіта гэта маюць на мэце ўсе дары, якія Бог даў чалавеку. Ён даў яму душу, адораную паводле Яго вобраза памяццю, розумам і вольнай воляй; даў цела з пачуццямі; стварыў для яго неба і зямлю разам з усёй разнастайнасцю стварэнняў. Усё гэта рабіў з любові да чалавека, каб усе стварэнні служылі чалавеку, а чалавек любіў Бога, Даўца такіх шматлікіх дароў.

І не толькі пажадаў даць нам столькі цудоўных, створаных Ім дароў. Каб здабыць нашую любоў, пайшоў аж да ахвяравання самога сябе. Спрадвечны Айцец так моцна нас палюбіў, што Сына свайго Адзінароднага даў нам. Што ж Ён зрабіў, калі ўбачыў нас усіх, занураных у грахоўнай смерці і пазбаўленых Яго ласкі? У сваёй бязмежнай любові, а нават – як піша Апостал – у празмернай сваёй любові паслаў свайго Сына, каб учыніць уміласціўленне за нас і вярнуць нам адабранае праз грэх жыццё.

Даючы нам Сына, якога не пашкадаваў, каб зберагчы нас, даў нам разам з Ім усялякія даброты: даў ласку, любоў, шчасце раю – але ўсе гэтыя дары меншыя за дар Сына: «Той, Які Сына свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як жа не дасць нам разам з Ім таксама ўсяго?» (Рым 8, 32).

Св. Альфонс Марыя Лігуоры