Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

З гонарам працягваем нашу рубрыку «Інтрэрв’ю», дзе мы знаёмім вас з арганізатар_камі пастаянных клуб…

*

З гонарам працягваем нашу рубрыку «Інтрэрв’ю», дзе мы знаёмім вас з арганізатар_камі пастаянных клубаў і івэнтаў у «Кропцы». Магчыма, гледзячы на іх, у вас таксама прачнецца жаданне рабіць нешта цікавае і карыснае дзеля пазітыўных змен у Беларусі.

Гэтым разам мы спыталі арганізатара квізаў «Мега Сапега» пра тое, як ён вырашыў пачаць знаёміць беларуса_к з Беларуссю.

— Як узнікла ідэя распачаць серыю квізаў?
— Квізаў існуе шмат. І вядомых, і ня вельмі. Але беларускіх і пра Беларусь не было. Я зразумеў, што такі формат актыўнасьці — гэта актуальная, запатрабаваная і трэндавая пляцоўка для разьвіцьця Беларусі. І пачаў рабіць.

— Якую місію ты ставіш перад сабой і сваім праектам?
— Асноўная мэта квізу — ня быць банальным, а таксама паказаць беларус_кам (і сабе таксама), што нашая краіна і нацыя маюць глыбокую і цудоўную гісторыю, культуру, мову, літаратуру, навуку і г.д. Так бы мовіць, папулярызацыя брэнду «Беларусь» у сапраўдным ягоным разуменьні.

— З якімі цяжкасцямі ты сутыкаешся пры арганізацыі мерапрыемстваў?
— Асаблівых цяжкасьцяў няма. Адзінае — гэта прыдумляць штосьці новае, шукаць цікавосткі, каб заахвоціць людзей гуляць. Хочацца чагосьці эксклюзіўнага. Быць выключна беларускім квізам — гэта ўжо эксклюзіў, але мы прагнем якаснага кантэнту.

— Што цябе матывуе працягваць займацца гэтай дзейнасцю бясплатна?
— Я пачаў гэтым займацца для сябе, бо самастойна даведваюся шмат чаго новага й цікавага. А самаразьвіцьцё (асабліва ў беларускім накірунку) — гэта заўжды добра. Прыемна гэтыя веды рухаць у масы. Бачыць зацікаўленыя вочы беларусаў, якія пачынаюць ганарыцца сваім — лепшая матывацыя й узнагарода.

— Як твае мерапрыемствы дапамагаюць беларускай суполцы?
— Мы прытрымліваемся чоткіх межаў беларускасьці: гаворым па-беларуску, гуляем па-беларуску, вывучаем Беларусь, папулярызуем брэнд Беларусі. Мы выхоўваем у сабе сапраўдных беларусаў, якіх хоча бачыць дэмакратычны сьвет у сёньняшняй геапалітычнай сытуацыі.

— Чым ты больш за ўсё ганарышся за час існавання квізаў?
— Гульнявыя забавы ператварыліся на сапраўдныя спаборніцтвы са сваімі спрэчкамі і добрай канкурэнцыяй. Гэта менавіта тое, чаго я хацеў ад квізаў, і я гэта атрымаў. Гэтым і ганаруся. І яшчэ нашыя фірмовыя стыкерпакі — гэта гонар!

Новы сезон квізаў плануецца ў верасні! Чакаем!