Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

 Свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста святкуем 6 жніўня. У цэнтры свята Перамянення — добра…

*

Свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста святкуем 6 жніўня. У цэнтры свята Перамянення — добрая вестка пра аднаўленне чалавека як Божага Храму. Гэта адбываецца праз наследаванне Ісуса, Які па-над усімі людзьмі мае ў Сабе Божае Жыццё.

Сведчанні пра падзею Перамянення Царква чэрпае ў асноўным з трох Евангелляў: Марка, Мацвея і Лукі. У падзеі Перамянення Ісус бярэ з Сабою на гару трох вучняў, якія перад гэтым найбольш супраціўляліся вестцы аб тым, што Месія ідзе ў Ерусалім, каб пакутаваць і памерці. На гары Ісус спаўняецца святлом, а побач з ім з’яўляюцца два правадыры Ізраіля – Майсей і Ілля. Убачыўшы гэта, Пётр прапануе пабудаваць тры намёты: для Ісуса, Майсея і Іллі, пасля чаго воблака засланяе гару і чуецца голас: «Гэта Сын Мой умілаваны, Якога Я ўпадабаў: Яго слухайце. (Мц 17, 4)».

З’яўленне святла і воблака з’яўляецца ў Святым Пісанні знакам Божай прысутнасці, а размова з Ісусам Майсея, які для юдэяў увасабляў найвялікшага сярод заканадаўцаў, і Іллёй, які ўвасабляў найвялікшага з прарокаў, з’яўляюцца сведчаннем таго, што Ісус большы за іх, і ў Ім паўната Божага Жыцця. Таму няма патрэбы будаваць намёт для сустрэчы з Богам, як гэта зрабіў калісьці Майсей, сустрэўшы Бога на гары, паколькі сам Ісус з’яўляецца Божым Домам, прабываючы з якім, чалавек прабывае з Богам.

Словы «Гэта Сын Мой умілаваны» такія ж, як падчас хросту Ісуса ў Ярдане. Падзеі хросту і перамянення аб’ядноўвае таксама тэма смерці, бо Ісус успрымаў свой хрост як гатоўнасць выканаць волю Айца аж да смерці (гл. Мк 10, 38). Падзея Перамянення раскрывае, што, выконваючы волю Айца, Ісус ужо мае ў сабе Божае жыццё, і таму вучні не павінны баяцца смерці. Але калі хрышчэнне паклала пачатак публічнаму служэнню Ісуса, то Перамяненне знаходзіцца на завяршальным этапе служэння Ісуса перад мукамі. У сувязі з гэтым Перамяненне ўспрымалася ў царкоўнай традыцыі таксама як раскрыццё сэнсу хросту Ісуса, бо ў абодвух выпадках Ісус аб’яўляецца як Сын Божы. Таму самыя раннія сведчанні пра ўпамінанне Перамянення ў царкоўным святкаванні маем у кантэксце свята Богаяўлення ў IV-V ст. Іншым кантэкстам святкавання Перамянення ў V ст. быў Вялікі пост, пра што мы маем прамыя сведчанні, аднак, толькі з лацінскага захаду.