Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

 Асобнае святкаванне падзеі Перамянення пачалося ў Палестыне ў VI ст. на гары Табор. З III ст. менав…

*

Асобнае святкаванне падзеі Перамянення пачалося ў Палестыне ў VI ст. на гары Табор. З III ст. менавіта гара Табор лічылася месцам Перамянення Хрыста, і нават свята Перамянення месцамі называлі «Святам Гары Табор». Ужо ў V ст. вядома пра паломніцкія маршруты, якія пралягалі праз гару Табор, на якой былі пабудаваны тры царквы: Ісусу, Майсею і Іллі. Верагодна, менавіта ў кантэксце паломніцтва да гэтых святыняў з’яўляецца асобнае свята Перамянення. Ужо з Палестыны свята распаўсюдзілася па ўсім хрысціянскім свеце.

Магчыма, дата святкавання — 6 жніўня — была абраная з-за сімвалічнасці 40-дзённага прамежку паміж святам Перамянення і святам Узвышэння Пачэснага Крыжа. Як паміж хростам Ісуса і Яго выхадам на публічную пропаведзь прайшло сорак дзён, так і тут 40 дзён паміж Перамяненнем і ўзыходам Ісуса на Крыж. Для літургічных тэкстаў свята важная сувязь паміж Перамяненнем і Укрыжаваннем:

“Да таго, як Ты, Госпадзе, быў укрыжаваны, гара сталася падобнай да неба, і хмара, быццам шацёр, ацяніла яе. Калі Ты перамяніўся на ёй, і голас Айца засведчыў аб Табе, там былі прысутныя Пятро і Якуб з Янам – што меліся быць з Табою, калі Цябе здрадліва выдалі, – каб, стаўшыся сведкамі славы Тваёй, яны не сумеліся, убачыўшы Твае мукі, якім дай і нам у супакоі пакланіцца ў вялікай міласэрнасці Тваёй”.

Новым акцэнтам у царкоўным святкаванні можна лічыць устанаўленне прамой сувязі паміж святам Перамянення і старазапаветным святам намётаў (Кучак). Кучкі — гэта свята радасці, падзякі, адпачынку ў намётах пасля збору ўраджаю. Беручы пад увагу словы Пятра: «Добра нам тут быць» і прапанову пабудаваць намёты, Царква тлумачыла Перамяненне як прадчуванне другога прышэсця Хрыстовага, у якім вернікі будуць радавацца і адпачываць, цешачыся сабранымі пладамі. Ідэя Перамянення як прадчування другога прышэсця Хрыстовага адлюстравана ў літургічных тэкстах: “Перамяніўся Ты, Збавіцелю, на гары Табор, паказаўшы змену, што мае стацца з людской прыродай, калі яна будзе праслаўленая ў другое прыйсце Тваё. Ілля і Майсей размаўлялі з Табою, і тры вучні, якіх Ты, Уладару, узяў з сабою, убачыўшы славу Тваю, сумеліся ад асляпляльнага ззяння Твайго”.

Калі свята Перамянення перайшло з Палестыны ў Канстанцінопаль, прамыя згадкі пра свята Кучак зніклі, таму яны адсутнічаюць у сучасным візантыйскім абрадзе. Тым не менш асвячэнне ў гэты дзень пладоў можна лічыць пэўнай сувяззю Перамянення са святам Кучак.

Пры гэтым варта ўлічваць, што ў першую чаргу гаворка ідзе пра асвячэнне вінаграду, які паспяваў у Палестыне ў пачатку жніўня. Існавала традыцыя сушыць вінаград, у тым ліку будаваць намёты для сушкі вінаграду. Бласлаўляючы першыя плады вінаграду, Царква дзякавала не проста за дары зямлі, але і за еднасць з Ісусам, «вінаграднай лазой», у Якім мы маем жыццё.