Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу, і пры гэтым ва ўсім свеце. Навука крыжа не датычыла звыча…

*

Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу, і пры гэтым ва ўсім свеце. Навука крыжа не датычыла звычайных спраў, але Бога, праўдзівай рэлігіі, жыцця паводле Евангелля і будучага суда. Усіх неадукаваных і простых перамяняла ў мудрацоў. Паглядзі, як тое, што з’яўляецца глупствам у Бога, перавышае мудрасцю людзей, а тое, што слабое ў Бога, мацнейшае за людзей.

Якім чынам мацнейшае? Менавіта такім, што крыж пашырыўся па ўсім свеце, што авалодаў усімі, што незлічоныя ворагі, жадаючы сцерці імя Укрыжаванага, дасягнулі супрацьлеглага. Гэтае імя яснела штораз больш, а яны ўпалі і загінулі. Так, змагаючыся з Памерлым, жывыя аказаліся бяссільнымі. Таму, калі грэк кажа, што я неразумны, гэтым сцвярджае, што сам ён яшчэ больш неразумны; я ж, прызнаны ім нямудрым, аказваюся больш мудрым за вучонага. Калі называе мяне слабым, даказвае, што сам слабейшы. Тое, чаго грэшнікі і мытнікі шчасліва дасягнулі дзякуючы Божай ласцы, таго не маглі нават уявіць сабе вучоныя, каралі і наогул усе людзі ў мітусні незлічоных спраў.

Разважаючы пра гэта, св. Павел сказаў: «Слабое ў Бога мацнейшае за людзей» (1 Кар 1, 25). З гэтага выразна вынікае, што прапаведаванне – гэта Божая справа. Дык як жа дванаццаці неадукаваным людзям, якія жылі сярод азёраў, рэк і на пустыні, магло прыйсці на думку ўзяцца за такую вялікую справу? Тыя, хто, магчыма, ніколі не быў у горадзе ці на рынку, як жа маглі думаць пра здабыванне ўсяго свету? Той, хто пісаў пра іх, сцвярджае, што яны часам былі баязлівымі і маладушнымі. Не аспрэчвае і не жадае хаваць іхнія недахопы, што з’яўляецца найлепшым доказам праўдзівасці. Што кажа пра іх? Кажа, што калі схапілі Хрыста, тады, нягледзячы на здзейсненыя Ім незлічоныя цуды, многія ўцяклі, а той, хто быў сярод іх першым, выракся Ісуса.

Дык адкуль тыя, хто пры жыцці Хрыста не меў сіл супрацьстаяць габрэям, пасля Яго смерці і пахавання атрымалі сілу супрацьстаяць усяму свету, калі, як кажаце, Ён не ўваскрос і не прамаўляў да іх, не надзяліў іх адвагай? Ці не павінны былі яны сказаць сабе: «Дык што ж? Ён сам сябе не змог уратаваць, а нас абароніць? Не дапамог сабе пры жыцці, а нам дапаможа пасля смерці? Калі жыў, не здабыў сабе ніводнага народу, а мы, абвяшчаючы Яго імя, павінны здабыць увесь свет? Ці не было б шаленствам не толькі распачынаць штосьці такое, але нават думаць пра гэта?»

Таму, канешне, калі б яны не бачылі Уваскрослага, калі б не былі перакананыя ў Ягонай сіле, напэўна б, не ўзяліся за такое заданне. 

Св. Ян Залатавусны