24 жніўня 1654 г. адбылася бітва пад Шапялевічамі*. Войскі РП зазналі паразу ад утрая большага маскоўскага войска, захварэлага гетмана Януша Радзівіла паранілі**. Неўзабаве маскоўцы акупавалі тэрыторыю нашай краіны.
*Адзін з баёў Крывавага патопу (1654–1667). **Выжыў, бо сабою ахвяраваў харужы Грэфэнбэрг. Пазбегчы палону дапамог мясцовы жыхар.