Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Вытрымаўшы допыты і катаванні, 12 красавіка 1952 г. а. Мятод Трчка быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўле…

*

Вытрымаўшы допыты і катаванні, 12 красавіка 1952 г. а. Мятод Трчка быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі за яго душпастырскую дзейнасць, супрацоўніцтва з біскупам Паўлам Гойдычам і перасылку лістоў у Рым, што было расцэнена як антыдзяржаўная дзейнасць і «шпіянаж» на карысць Ватыкана. Свае гады зняволення ён правёў у вязніцах у Ілаве, Міраве і Леапольдаве.

Нягледзячы на хваробы, свой узрост і суровыя ўмовы ўтрымання пад вартай, яго дух заставаўся моцным. Нязломна давяраў Богу і верыў, што спаўняе Ягоную волю. Ён увесь час маліўся, а калі была хоць нават найменшая магчымасць, служыў Літургію. З 1958 г. быў пераведзены ў турму ў Леапольдаве — самую жорсткую для палітычных вязняў. На Раство Хрыстова 1958 г. а. Мятод спяваў у сваёй камеры калядкі, за што адразу быў кінуты ў карцар на «выпраўленне». Знаходзячыся там у жахлівых умовах, ён захварэў. Адміністрацыя турмы не аказвала яму практычна ніякай медычнай дапамогі, і 23 сакавіка 1959 г. ён памёр у камеры.

Пахавалі яго без святара на турэмных могілках у Леапольдаве. У 1969 г., пасля аднаўлення дзейнасці Грэка-Каталіцкай Царквы, цела святара перавезлі на могілкі ў Міхалоўцы.

4 лістапада 2001 г. Мятод Дамінік Трчка быў беатыфікаваны Папам Рымскім Янам Паўлам II. Пасля беатыфікацыі ягоныя мошчы былі перанесеныя ў грэка-каталіцкую базыліку Зыходу Святога Духа.