Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

«Незалежнасьць – гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі». 25 ж…

*

«Незалежнасьць – гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі».

25 жніўня 1953 — нарадзіўся Уладзімер Арлоў (Полацк), беларускі празаік, паэт, гісторык.

«Уладзімер Арлоў – майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).

Чытайце на Беларускай палічцы — Уладзімер Арлоў

© “Ужо вызначыліся асноўныя дамінанты творчасці У. Арлова: нацыянальная ідэя, Беларусь у самавызначанасці сваёй і ў сувязі з іншымі народамі, гістарычныя шляхі нашай Айчыны і суайчыннікаў, гістарычныя моманты вызначальнага, гераічнага кшталту, нацыянальная свядомасць і самасвядомасць.”

Чытайце артыкул Уладзімера Арлова – Ці была Беларусь калёніяй Расеі?

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.

Глядзіце на Kamunikat — Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі.

«Імёны Свабоды» — гэта 365+1 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII―XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў вуліц, плошчаў і гарадоў. Спампаваць

Цыкль падкастаў паводле кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”, прысьвечанай тым, хто з часоў Тадэвуша Касьцюшкі і да нашых дзён змагаўся за свабоду ў самых розных яе вымярэньнях і ўвасабленьнях. Слухаць

Глядзіце на канале CHADANOVIČ — Беларусь і незалежнасць: «масква ў нашых галовах» | Уладзімір Арлоў

Незалежнасьць – гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.
Я веру, што калі-небудзь так будзе.
Бо іначай проста ня варта жыць.

Чытайце Уладзімера Арлова — Незалежнасьць – гэта…

Шчыра віншуем Уладзімера Арлова, зычым натхненьня і творчых посьпехаў!

Беларуская прастора
«Робім разам» / @byrobimrazam