Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

Перш, чым штосьці добрае захочаш зрабіць, спачатку шчыра памаліся, каб Бог сам гэта завершыў, а мы, …

*

Перш, чым штосьці добрае захочаш зрабіць, спачатку шчыра памаліся, каб Бог сам гэта завершыў, а мы, якіх Ён пажадаў залічыць да ліку сваіх сыноў, каб не засмучалі Яго нашымі дрэннымі ўчынкамі. Карыстаючыся дабром, якім адарыў нас, мы павінны заўсёды быць паслухмянымі Яму, бо ў адваротным выпадку Ён мог бы не толькі пазбавіць нас спадчыны, як раззлаваны Айцец сваіх сыноў, але таксама як грозны Уладар, пакрыўджаны нашай нікчэмнасцю, Ён мог бы аддаць на вечнае пакаранне нягодных слугаў, бо мы не хацелі ісці за Ім да славы.

Урэшце, паўстанем, бо Святое Пісанне заахвочвае нас словамі: «Настала ўжо пара, каб вы абудзіліся са сну» (Рым 13, 11). Адкрыўшы вочы на боскае святло, будзем уважліва слухаць Божы голас, які штодня нагадвае нам, заклікаючы: «О, каб вы паслухалі сёння Ягоны голас: не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя» (Пс 95, 7-8) і яшчэ: «Хто мае вушы, няхай пачуе, што Дух кажа Цэрквам» (Адкр 2, 11).

А што кажа? «Прыйдзіце, сыны, паслухайце мяне: навучу вас страху Божага» (Пс 34, 12). Бяжыце, пакуль маеце Святло жыцця, каб цемра смерці не агарнула вас (пар. Ян 12, 35).

Госпад сярод шматлікага натоўпу, якому кажа гэтыя словы, шукае сваіх супрацоўнікаў і яшчэ раз паўтарае: «Хто той чалавек, які ўпадабаў жыццё і любіць доўгія дні, каб бачыць дабро?» (Пс 34, 13). Калі, пачуўшы гэтае, адкажаш: «Я», – Бог скажа табе: «Паколькі хочаш мець праўдзівае і вечнае жыццё, сцеражы язык свой ад злога і вусны свае ад словаў падступных, адвярніся ад зла і рабі дабро, шукай спакою і трымайся яго (пар. Пс 34, 14-15). Калі гэта зробіце, мае вочы будуць скіраваныя на вас, а вушы мае будуць адкрытыя на вашыя просьбы. І перш, чым паклічаце Мяне, Я адкажу: “Вось Я”».

Што ж для нас наймілейшае, дарагія браты, за гэтае запрашэнне? У сваёй ласкавасці Госпад паказвае нам дарогу жыцця.

Таму падпярэжам сцёгны верай і выкананнем добрых учынкаў, пойдзем сцежкамі Госпада пад кіраўніцтвам Евангелля, каб мы былі годныя сузіраць таго, хто паклікаў нас у сваё Валадарства. Калі мы прагнем пасяліцца ў гэтым валадарстве і ў Святыні Божай, мы павінны бегчы дарогаю добрых учынкаў, бо інакш туды не патрапім.

Як існуе злая і горкая заўзятасць, якая аддаляе ад Бога і вядзе да пекла, так існуе і добрая руплівасць, якая аддаляе ад грахоў і вядзе да Бога і вечнага жыцця.

св. Бенядыкт