Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
​​“Как открыть свой бизнес в Польше?” Учебник по ведению коммерческой деятельности от А до Я.За посл…
*
Шукаюць Project Director – #вакансія у #Вільнюс, #ЛітваEuropean Humanities University Scholarship S…

Апостал дняБраты, вы на тое пакліканы; бо і Хрыстос пацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы …

*

Апостал дня

Браты, вы на тое пакліканы; бо і Хрыстос пацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі сьлядамі Ягонымі: “Ня ўчыніў Ён ніякага грэху, і ня было падступства ў вуснах Ягоных”; і калі Яго ліхасловілі, Ён не ліхасловіў наўзаем: пакутуючы, не пагражаў; а аддаваў гэта Судзьдзі Справядліваму; Ён грахі нашыя Сам узьнёс Целам Сваім на дрэва, каб мы, адцураўшыся грахоў, жылі дзеля праўды: ранамі Ягонымі вы ацаліліся. Бо вы былі, як авечкі заблуканыя без пастуха; але вярнуліся сёньня да Пастыра і Настаўніка душ вашых.

Гэтак сама і вы, жанчыны, карэцеся сваім мужам, каб тыя зь іх, хто не скараецца слову, праз паводзіны жонак сваіх бяз слова здабываныя былі, калі ўбачаць вашае чыстае, богабаязнае жыцьцё. Хай будзе акрасаю вашай ня зьнешняе пляценьне валасоў, не залатыя ўборы альбо прыгажосьць у строях, а чалавек шчырага сэрца ў нятленным харастве лагоднага і маўклівага духу, што каштоўна перад Богам. Так калісьці і сьвятыя жанчыны, якія клалі надзею на Бога, аздаблялі сябе, скараючыся сваім мужам: так Сара скаралася Абрагаму, называючы яго гаспадаром; вы – дзеці ейныя, калі робіце дабро і не бянтэжыцеся ні ад якога страху.

Гэтак сама і вы, мужы, абыходзьцеся разумна з жонкамі, як з самым крохкім посудам, і рабеце ім гонар, бо вы супольна спадкаемцы ласкі жыцьця, каб не рабіць перашкодаў малітвам вашым.

Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спагадлівыя, поўныя братняе любові, міласэрныя, шкадоблівыя, пакорнамудрыя; не плацеце злом за зло, ані праклёнам за праклён; наадварот, дабраслоўце, ведаючы, што вы на тое пакліканы, каб успадкаваць дабраславеньне. (1 Пт. 2, 21-3, 9)