17 ліпеня 1870 г. нарадзіўся апошні ўладальнік Мірскага замку Міхаіл Святаполк-Мірскі. Частку свайго жыцця прысвяціў дыпламатыі. Калі падпісалі Рыжскую дамову ў 1921 г., вярнуўся з Лондану ў Заходнюю Беларусь. Да самае смерці займаўся аднаўленнем Мірскага замку*.