23 ліпеня 1922 г. у менскім Саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла адбыўся Сінод. Пастанавілі аднавіць незалежную Беларускую Мітраполію*, а таксама ўвесці ў набажэнствы родную мову. 18 жніўня абвясцілі і Беларускую аўтаномную царкву.
*Мітрапалітам Менскім і Беларускім абралі Мельхісэдэка (Міхаіла Паеўскага). Святар паслядоўна бараніў нацыянальныя каштоўнасці, праз што зазнаў рэпрэсіі.