10 кастрычніка 1940 г. у Менску нарадзіўся Кастусь Тарасаў, пісьменнік, рэдактар незалежных перыёдыкаў. Паводле У. Арлова, «Апошняе каханне Міндоўга» – найлепшы ў нашай гістарычнай літаратуры твор пра дачыненні ўладара і ўлады. У 1980-х культавым быў зборнік гістарычна-літаратурных эсэ «Памяць пра легенды».