31 кастрычніка 1930 г. у Маскве нарадзіўся скульптар ЛеўГумілеўскі. Калі меў тры гады, сям’я пераехала ў Беларусь (маці родам з Браслаўшчыны). Яго захапленне мастацтвам зараджалася ў нясвіжскай студыі Міхаіла Сеўрука. Стварыў бюсты для алеі дзеячаў культуры ў Нясвіжы, помнік Францішку Багушэвічу ў Смаргоні, кампазіцыю «Балет» ля опернага тэатра ў Менску.