26 сакавіка 1944 г. у Менску адбылася прэм’ера оперы «Усяслаў Чарадзей». Яе напісалі Мікалай Шчагло…

26 сакавіка 1944 г. у Менску адбылася прэм’ера оперы «Усяслаў Чарадзей». Яе напісалі Мікалай Шчаглоў-Куліковіч і Наталля Арсеннева*. Гістарычна-гераічная опера пра падзеі ХІ ст. паўставала ў 1942-1943 гг. У тэатры актыўна ішлі рэпетыцыі, але змены на фронце ўносілі свае карэктывы. У 1943 г. опера прагучала і на радыё. 

*У гады вайны паэтка супрацоўнічала з Менскім оперным тэатрам і пераклала за гэты час на беларускую мову шмат вядомых операў, аперэтаў, драматычных твораў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch