Працэс вакол анлайн галасаваньня падыходзіць да свайго лагічнага завяршэньня. Цуду, ўздыму цікаўнасьці, не адбылося і мала хто на яго разлічваў. 8-10 тыс., прагаласаваўшых гэта канешне праблема, але гэта і рэальнасьць, у якой апынулася дэмсупольнасьць і з якой сутыкнулася апазіцыя, верыўшы, што сітуацыя іншая.
Па-першае, мы маем каля 1 млн., эмігрантаў;
Па-другое, на працягу 4 год па розных зьвестках з краіны выехала да 100 тыс., чалавек.
Атрымоўваецца, што нават з самага актыўнага актыву ў галасаваньні прыеяло ўдзел каля 10%, а то й меньш. Таму згодна з логікай “выбарчага працэсу” КР не можа быць прадстаўнічым ворганам нават дэмакратычнай супольнасьці і дыяспары.
Прыгадаю, што ад пачатку было заяўлена, што гэта – “першыя дэмакратычныя выбары, дзе будзе палічаны кожны голас”. Але вынікі паказваюць, што “выбары не адбыліся”, а таксама, што КР на жаль, з пункту гледжаньня заяўленных дэмакратычных працэдур не будзе з’яўляцца легітымным і дэмакратычным ворганам.
Выбары патрабуюць яўкі і мандаду прадстаўнічай часткі грамадзян, які акрэсьліваецца ўдзелам.
Спробы абапірацца ў сваёй.дзейнасьці на 10% прагаласаввўшых з боку КР будуць антыдэмакратычнымі і безпадстаўнымі. Гэта спародзіць яшчэ больш крытыкі і паглыбіць крызіс.
Канешне, зараз, тыя хто патрапяць ў КР першыя месяцы будуць старацца пераконваць беларусаў і Захад у сваёй легітымнасьці і правамоцнасьці, што яшчэ больш будзе выглядаць абсурдным і недарэчным. (Асабліва калі усе размяркуецца па адсотках, то група структур увайшоўшых у КР будзе мець за сабой каля 5 тыс., прагаласаваўшых.
Таму, мая прапанова застаецца ўсьцяж актуальнай – увесьці ў КР па 5 прадстаўнікоў ад кожнага сьпісу (за пэўным выключэньнем) і падрыхтаваць Кангрэс. Хаця не ўпэўнены, што гэта зараз будзе прываблівай ідэяй.
Таксама, варта даць кароткую ацэнку таго, чаму так адбылося. На маю думку:
1. Не было зроблена грунтоўнага аналізу агульнага стану грамадства+дэаспары, стану апазіцыі і яе здольнасьцяў, у т.л. мабілізацыйных.
Парадаксальна, што пры наяўнасьці даволі вялікай колькасьці добрых беларускіх экспертаў, няма сістэмнага аналізу папярэдняй і бягучай дзейнасьці (правалаў, хібаў, посьпехаў) і прагнозаў. Калі ж яны ёсьць іх проста ігнаруюць як не мэтазгодныя. (Можа ў такой сітуацыі варта стварыць нефармальны савет экспертаў). Бо, мы як супольнасьць наварочваем чарговае кола. Як танцы на паперці.
2. Адсутнасьць сістэмнага аналізу сітуацыі прывяла да выпрацоўкі не зусім адэкватных форм і мадэлі арганізацыі працэсу (выбараў). Увядзеньне прапарцыйнага галасаваньня (3 голаса), гендэрныя квоты, што выклікала ўжо на першым этапе ўнутраную напружаннасьць іізабрала шмат часу на пераасэнсаваньне;
3. Як заўсёды працэс падрыхтоўкі і “абвяшчэньня” пачаўся з вялікім спазьненьнем, што не магло не адбіцца на выніках і на адносінах;
4. К 2024 году дэмакратычная супольнасьць падыйшла з вялікай колькасьцю невырашанных унутранных супярэчнасьцяў і напружаннасьці, узаемнай крытыкі і расколаў. Важна зазначыць, што гэтая напружаннасьць існавала і па лініі КР-АПК-ОСТ. Агульная атмасфера ў апазіцыі стала нездаровай;
5. З пачатку рэалізацыі канцэпцыі “выбараў” пачалася інтэнсіўная барацьба паміж часткай КР-АПК-ОСТ за перспектывы кантроля і кіраваньня КРадай. Што спрычынілася да гучных скандалаў, канфліктаў, абвінавачваньняў і сыходаў. Фактычна КР была на мяжы агульнага палітычнага банкротства;
6. У пэўны момант працэс з публічнай фазы абмеркаваньня працэдур перайшоў у кулуарны;
7. КР да моманту “галасаваньня” як інстытут меў сур’ёзныя іміджывыя праблемы: незразумелая дзейнасьць з 2020 да 2022, незразумелая “рэформа КР” 2023, скандалы на працягу 2023, немагчымасьць пазбавіцца ад таксічных палітыкаў;
8. Дэкларатыўнасьць у функцыянаваньні гэтага ды іншых “інстытутаў”, і адсутнасьць ясных правілаў гульні, як і адсутнасьць бачаньня і разуменьня таго, што рабіць далей, які план дзеяньня;
9. Безадказны падыход часткі блокаў, слабыя фармальныя праграмы (і так пойдзе, навошта старацца, гэта ўсет не ўзапраўду), часам ўсе гэта пераўтваралася ў клаўнаду;