“Сёння пагаворым пра тое, што адбываецца вакол Сяргея Ціханоўскага.
І я не збіраюся пісаць яму пахвальныя оды ці прыніжаць яго заслугі. Зусім не. Я нават не ставлю перад сабой задачу разабрацца, а чаму і для якіх мэтаў Лукашэнка вызваліў Сяргея, якую гульню ён замуціў, выкарыстоўваючы Ціханоўскага.
Імкнуся пісаць максімальна нейтральна. Я хачу паразважаць над магчымасцямі яго самарэалізацыі як лідара прама цяпер, менавіта ў гэты момант, і ці ёсць будучыня ў гэтых дзеянняў.
Вызваленне, а затым і вяртанне Сяргея Ціханоўскага ў публічнае жыццё стала падзеяй, якая выклікала пэўны рэзананс у апазіцыйным асяроддзі. Паводле серыі інтэрв’ю Сяргея, у якіх ён распавядаў пра жахлівыя падрабязнасці пяці гадоў ШІЗА і адзіночкі ў найцяжэйшых умовах, якія цяжка сабе ўявіць, усё ж такі не зламалі яго. Мы бачым яго энергiчным, эмацыйным, гатовым з першага дня шмат гаварыць пра тое, што адбылося, і выказваць сваю пазіцыю пра будучыню. Добра. Гэта заслугоўвае павагі. Аднак за гады яго зняволення Беларусь змянілася і далёка не ў лепшы бок. Пратэсты падаўлены, вайна ва Украіне, рэпрэсіі набылі сістэмны характар, людзей садзяць тысячамі. Падаўлена не толькі пратэстная хваля, але і сама здольнасць людзей да самаарганізацыі, а беларуская эміграцыя набыла нечуваныя маштабы ў “маштабах народнага перасялення”, але пры гэтым беларусы так і засталіся раз’яднанымі.
Тое, што пануе ўнутры адной вялікай турмы пад назвай Беларусь, мы бачым – маўчанне, страх, арышты, зомбі ТБ, лукашысцкая ідэалогія і татальная русіфікацыя. У асяроддзі палітычных эмігрантаў сітуацыя не лепшая – за 5 гадоў поўнае фізічнае і эмацыйнае выгаранне, стомленасць, скепсіс і безнадзейнасць.
Ды і свет таксама змяніўся: глабальныя прыярытэты зрушыліся, цікавасць да Беларусі ў міжнародным парадку ўпала, ідзе вайна ва Украіне, сусветныя палітычныя катаклізмы і ваенныя канфлікты. Свет стаў іншым.
І ў гэтых новых рэаліях Ціханоўскі робіць стаўку на свае ранейшыя блогерскія метады з ужо далёкага 2020 года – прамую гаворку, адкрытасць, харызму, медыйную прысутнасць, а цяпер яшчэ і на канферэнцыі 22 чэрвеня наогул упэўнена абяцае, што “зломіць і парве гэты рэжым”.
Гэта вельмі сур’ёзныя і гучныя заявы, а “за кожны базар рана ці позна давядзецца трымаць адказ”.
Так, Сяргей прайшоў праз дзікасць лукашысцкай турмы. Так, ён выстаяў. Але гэта не робіць яго аўтаматычна стратэгам або лідарам, за якім людзі пойдуць зноў.
У 2020 годзе яго фразы рэзаніравалі, яны сапраўды “захадзілі”, бо супадалі з агульнымі поглядамі беларусаў. Сяргей злавіў хвалю. Людзі былі гатовыя ісці за тым, хто не баяўся. Сёння сітуацыя іншая: большасць ужо заплаціла сваю цану за смеласць і бачыла, як дорага за гэта плацяць іншыя.
Беларусы ў эміграцыі – гэта не тая маса людзей, у натхненні марай і прыгожымі лозунгамі 2020 года. Прыйшло пераасэнсаванне. Ніхто больш не кідаецца ў бой па першым крыку. Беларусам патрэбны ідэі, структура, сур’ёзнасць, упэўненасць, надзейнасць у лідарах, іх сумленнасць і прыстойнасць, наяўнасць вынікаў, што дазваляюць верыць у змену рэжыму, а не эфектныя фразы кшталту “я сам цэнтр, я агонь”, “я зламаю”, “я буду лідарам”, “я буду мэнэджарам і арганізатарам, а вы мне дапамажыце”.
У Ціханоўскага ёсць вялікі ўнутраны зарад, ён поўны сіл, рашучасці, жадання нешта змяняць. Але ўсё гэта абмежавана спантаннымі выступленнямі, агульнымі фразамі і ідэямі пра 5 YouTube-каналаў.
Яго энергія не накіравана ў выразнае рэчышча, не мае сістэмы і стратэгіі, каманды або структуры, якая магла б пераўтварыць гэтую энергію ў рэальныя дзеянні і вынік.
Сяргей мае намер актыўна гаварыць, аб’ядноўваць, натхняць. Але застаецца пытанне: з кім, чым і якім чынам гэта зрабіць?
Ціханоўскі 5 гадоў знаходзіўся ў інфармацыйным вакууме. Усё, што ён ведае цяпер, ён пачуў літаральна за апошнія дні са слоў жонкі, паплечнікаў, прэсы і дапушчанага да яго асяроддзя.